Медаль «Залатая Зорка» (СССР): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 43: | Радок 43: | ||
* Да чэрвеня 1941 года, пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], медаля «Залатая Зорка» было ўдастоена 626 чалавек. За час вайны медалём узнагародзілі 11144 чалавек. За ўсю гісторыю ўзнагароджання медаль атрымалі 12776 чалавек, з іх 22 ўзнагароджаныя за подзвігі, здзейсненыя на [[Вайна ў Карэі|Карэйскай вайне]] [[1950]]—[[1953]] г.г. і 86 — за [[Афганская вайна, 1979—1989|Афганскую вайну]] [[1979]]—[[1989]] г.г. |
* Да чэрвеня 1941 года, пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], медаля «Залатая Зорка» было ўдастоена 626 чалавек. За час вайны медалём узнагародзілі 11144 чалавек. За ўсю гісторыю ўзнагароджання медаль атрымалі 12776 чалавек, з іх 22 ўзнагароджаныя за подзвігі, здзейсненыя на [[Вайна ў Карэі|Карэйскай вайне]] [[1950]]—[[1953]] г.г. і 86 — за [[Афганская вайна, 1979—1989|Афганскую вайну]] [[1979]]—[[1989]] г.г. |
||
* Двойчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоілася 154 человекі, 115 з іх за подзвігі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час двойчы героямі Савецкага Саюза станавіліся ў асноўным касманаўты. |
* Двойчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоілася 154 человекі, 115 з іх за подзвігі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час двойчы героямі Савецкага Саюза станавіліся ў асноўным касманаўты. |
||
* Тройчы медаля «Залатая Зорка» удастоіліся лётчыкі [[Іван Мікітавіч Кажадуб|Іван Кажадуб]] і [[Аляксандр Іванавіч Пакрышкін|Аляксандр Пакрышкін]], а таксама маршал Савецкага Саюза Сямён Будзённы. |
* Тройчы медаля «Залатая Зорка» удастоіліся лётчыкі [[Іван Мікітавіч Кажадуб|Іван Кажадуб]] і [[Аляксандр Іванавіч Пакрышкін|Аляксандр Пакрышкін]], а таксама маршал Савецкага Саюза [[Сямён Міхайлавіч Будзённы|Сямён Будзённы]]. |
||
* Чатыры разы медалём «Залатая Зорка» ўзнагароджваліся маршал Савецкага Саюза [[Георгій Канстанцінавіч Жукаў|Георгій Жукаў]] і Генеральны сакратар ЦК КПСС [[Леанід Ільіч Брэжнеў|Леанід Брэжнеў]]. |
* Чатыры разы медалём «Залатая Зорка» ўзнагароджваліся маршал Савецкага Саюза [[Георгій Канстанцінавіч Жукаў|Георгій Жукаў]] і Генеральны сакратар ЦК КПСС [[Леанід Ільіч Брэжнеў|Леанід Брэжнеў]]. |
||
Версія ад 21:59, 26 снежня 2013
Медаль «Залатая Зорка» | |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза» |
Дата заснавання | 1 жніўня 1939 |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Першае | 4 лістапада 1939 |
Апошняе | 24 снежня 1991 |
Колькасць | 12775 |
Характарыстыкі | |
Памеры | матэрыял — золата, проба 950 |
Старэйшая | Hero of Labour of the Russian Federation[d] |
Малодшая | медаль «Серп і Молат» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль "Залатая Зорка" заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 жніўня 1939 года.
Уручаўся асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза», з 1965 года — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Выкананая з золата 950-й пробы. Уручалася з ордэнам Леніна.
Эскіз медаля распрацаваў галоўны мастак Дзяржзнака Іван Дубасаў.
Апісанне медаля
Апісанне медаля зацверджана Указам Прзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1939 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года ў рэдакцыю Указа ад 16 кастрычніка 1939 года ўнесеныя змены. Ва Указе сказана:
|
Медаль выкананы з золата 950 пробы[1] ў выглядзе пяціканцовай зоркі. Адлегласць ад цэнтра зоркі да вяршыні промня — 15 мм. Адлегласць паміж процілеглымі канцамі зоркі — 30 мм. Калодачка медаля выкананая з срэбра. На 18 верасня 1975 года залатога утрымання ў медале 20,521±0,903 г, срэбранага ўтрымання 12,186±0,927 г. Вага медаля без калодкі: 21,5 г. Агульная вага медаля — 34,264±1,5 г.
Статыстыка ўзнагароджанняў
- Да чэрвеня 1941 года, пачатку Вялікай Айчыннай вайны, медаля «Залатая Зорка» было ўдастоена 626 чалавек. За час вайны медалём узнагародзілі 11144 чалавек. За ўсю гісторыю ўзнагароджання медаль атрымалі 12776 чалавек, з іх 22 ўзнагароджаныя за подзвігі, здзейсненыя на Карэйскай вайне 1950—1953 г.г. і 86 — за Афганскую вайну 1979—1989 г.г.
- Двойчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоілася 154 человекі, 115 з іх за подзвігі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час двойчы героямі Савецкага Саюза станавіліся ў асноўным касманаўты.
- Тройчы медаля «Залатая Зорка» удастоіліся лётчыкі Іван Кажадуб і Аляксандр Пакрышкін, а таксама маршал Савецкага Саюза Сямён Будзённы.
- Чатыры разы медалём «Залатая Зорка» ўзнагароджваліся маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў і Генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў.
Медаль «Залатая Зорка» і Беларусь
- У выніку аперацыі «Баграціён» у час Вялікай Айчыннай вайны больш за 1500 салдат Чырвонай Арміі сталі Героямі Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка».
- У час Вялікай Айчыннай Героямі Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» сталі 446 ураджэнцаў Беларусі. Чацвёра з іх Павел Галавачоў, Іосіф Гусакоўскі, Сцяпан Шутаў, Іван Якубоўскі Якубоўскі сталі імі двойчы.
- За подзвігі, здейсненыя абаронцамі Брэсцкай крэпасці 8 мая 1965 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР крэпасці было прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». Крэпасці ўручаны медаль «Залатая Зорка».
- 26 чэрвеня 1974 г. Мінску прысвоена ганаровае званне «Горад-герой». Мінску ўручаны медаль «Залатая Зорка»[2].
Глядзі таксама
Літаратура
- «Залатая Зорка» // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Спасылкі
Медаль «Залатая Зорка» (СССР) на Вікісховішчы |
- Медаль «Золотая Звезда» (руск.) : з кнігі С. Шышкова «Награды СССР 1918—1991 гг»
- История и фотографии медали «Золотая Звезда» (руск.)
- Разновидности медали «Золотая Звезда» (руск.)