Конкурс песні Еўрабачанне 1977

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конкурс песні Еўрабачанне 1977
Дата
Фінал 7 мая 1977
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Вялікабрытаніі Кангрэс-цэнтр «Уэмблі», Лондан, Вялікабрытанія
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Вялікабрытаніі BBC
Удзельнікі
Колькасць краін 18
Вяртанне Сцяг Швецыі Швецыя
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Югаславіі Югаславія
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Францыі «L'oiseau et l'enfant» (Францыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
1976 1978

Конкурс песні Еўрабачанне 1977 — 22-і конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 7 мая 1977 года ў Лондане на сцэне Кангрэс-цэнтра «Уэмблі». Конкурс павінен быў быць праведзены 2 красавіка, але з-за забастоўкі персаналу BBC быў перанесены.

Югаславія выйшла з ліку ўдзельнікаў конкурсу, а Швецыя вярнулася. Было вернута правіла роднай мовы, у адпаведнасці з якім кожны выканаўца павінен быў выконваць песню на адной з моў сваёй краіны. Аднак Бельгіі і Германіі было дазволена выканаць песні на англійскай мове, бо яны ўжо былі адабраны да моманту зменаў у правілах. Швецыі і Нарвегіі не спадабаліся відэасюжэты аб іх выканаўцах, якія ў выніку былі заменены паказам агульнага плана глядзельнай залы. З шматлікімі памылкамі праходзіў і працэс галасавання.

Францыя атрымала перамогу з «L'oiseau et l'enfant», выкананай Мары Мірыям, якая стала зоркай у Францыі. Манака заняло 4-е месца з «Une petite Française», у выкананні Мішэль Тор, якая брала ўдзел у конкурсе ў другі раз.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]