Аляксандр Прыстар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Александар Прыстар)
Аляксандр Прыстар
польск.: Aleksander Prystor
Прэм’ер-міністр Польшчы
27 мая 1931 — 9 мая 1933
Папярэднік Валеры Славэк
Пераемнік Януш Енджаевіч
Маршалак Сената Польшчы[d]
4 кастрычніка 1935 — 27 лістапада 1938

Нараджэнне 2 студзеня 1874(1874-01-02)[1]
Смерць 1941[2][3][…]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр, палітык
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
камандор ордэна Кароны Румыніі Крыж Храбрых залаты крыж Заслугі кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari Army of Central Lithuania Cross of Merit Grand Cross of the Order of Christ крыж Незалежнасці з мячамі
Officer's badge "Parasol"
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Прыстар (польск.: Aleksander Błażej Prystor; 2 студзеня 1874 — 27 ліпеня 1941 года) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы, палкоўнік Войска Польскага, масон.

Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе быў намеснікам міністра ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны (19181922). Удзельнік польска-бальшавіцкай вайны. У 19291930 гадах быў міністрам працы і сацыяльнай абароны, а ў 19301931 гадах — міністрам прамысловасці і гандлю. Адзін з вядучых палітыкаў часоў рэжыму Санацыі, блізкі паплечнік Юзафа Пілсудскага. Прэм’ер-міністр Польшчы з 27 мая 1931 па 9 мая 1933 года. Дэпутат Сейма Польшчы 3-га склікання ад Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам (19301935), пазней сенатар (19351939). Старшыня Галоўнай рады Таварыства развіцця ўсходніх зямель.

Пасля агрэсіі СССР супраць Польшчы ў 1939 годзе знайшоў прытулак у Літве. Пасля акупацыі яе Чырвонай Арміяй і анексіі Літвы Савецкім Саюзам летам 1940 года арыштаваны НКУС. Памёр у турэмным шпіталі ў маскоўскай турме «Бутырка».

Зноскі

  1. Aleksander Błażej Prystor // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Aleksander Prystor // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Aleksander Prystor // NUKAT — 2002.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.