Помнік Пятру Міронавічу Машэраву (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бюст П. М. Машэрава (Віцебск))
Помнік
Помнік Пятру Міронавічу Машэраву

55°11′36″ пн. ш. 30°12′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Скульптар Заір Азгур
Архітэктар Ю. Казакоў
Дата заснавання 1980
Дата пабудовы 1980 год
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Помнік Пятру Міронавічу Машэраву — помнік у Віцебску, размешчаны на вуліцы Замкавай, каля гасцініцы «Віцебск». Пастаўлены ў 1980 годзе ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава. Аўтары — скульптар З. Азгур, архітэктар Ю. Казакоў. Бюст адліты на Мінскім заводзе манументальных скульптур. Адкрыты 18 лістапада 1980 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры пляцоўкі, выкладзенай шэрымі плітамі паліраванага граніту, на пастаменце прамавугольнай формы (вышыня пастамента 2,5 м), абліцаваным чырвоным гранітам, пагрудны бюст П. М. Машэрава (вышыня — 1,2 м). На пастаменце выява 2 ордэнаў Леніна, медалёў «Залатая Зорка», «Серп і Молат» і надпіс: «Машэраў Пётр Міронавіч Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы».

Злева ад бюста размешчаны асіметрычна пасунуты паперад гранітны камень кубічнай формы. На яго гранях — рэльефы, што сімвалізуюць баявыя і працоўныя поспехі П. М. Машэрава. На фасаднай грані — выява сцяга і лічбы «1941—1945». Скошаную бакавую грань упрыгожваюць каласы, серп і молат на кавадле.

Урачыстасць і дэкаратыўнасць помніку надаюць таксама колеравыя кантрасты чырвонага і шэрага граніту з цёмнай бронзай. Выразнасць пластычнай формы, кампазіцыйная звязанасць з месцам — адметнасць помніка. Архітэктурна-планіровачную кампазіцыю помніка складаюць 4 газоны, пляцоўкі асіметрычнай формы, акружаныя бардзюрам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]