Церабель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Церабель
Уезд з боку Сяргеевічаў
Уезд з боку Сяргеевічаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 18 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
Церабель на карце Беларусі ±
Церабель (Беларусь)
Церабель
Церабель (Мінская вобласць)
Церабель

Це́рабель[1] (трансліт.: Cierabieĺ, руск.: Теребель) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 47 км на захад ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Мінска, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на рацэ Церабелка, на ўсход ад урочышча Ліпнікі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад слова церабіць, гэта значыць вёска займае выцерабленае, ачышчанае ад лесу месца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная вуліца

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пра старажытнасць вёскі сведчыць каменная зброя, якую, паводле краязнаўцы Аляксандра Ельскага, часта знаходзілі каля вёскі і возера Муха[2].

У XVII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала да дамена Таўкачэвічы, а пазней Дудзічы Януша Быхаўца (?—1653). Пазней у валоданні Заранкаў, Прозараў, Ельскіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе згадваецца як вёска Церабелка. З 1857 года ў валоданні Аляксандра Ельскага, належыць да дамена Замосце. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе адкрытая царкоўнапрыходская школа[3]. У 1897 годзе ёсць хлебазапасны магазін, капліца.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе дзейнічала школа 1-й ступені. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе працаваў калгас імя К. Я. Варашылава, была кузня[3].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 30 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена[3].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5]. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 25 двароў, 167 жыхароў
  • 1897 год — 65 двароў, 397 жыхароў
  • 1908 год — 75 двароў, 491 жыхар
  • 1917 год — 86 двароў, 478 жыхароў
  • 1940 год — 65 двароў, 340 жыхароў
  • 1960 год — 210 жыхароў
  • 1999 год — 55 жыхароў
  • 2010 год — 21 жыхар
  • 2012 год — 15 гаспадарак, 24 жыхары
  • 2019 год — 18 жыхароў[7]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну (1968)

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[8]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Церабе́ль, Церабе́лле, н.
  2. Jelski A. 1892, с. 301.
  3. а б в Церабель // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 193. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Рашэнне менскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  8. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]