Іаханес Георг Беднарц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Георг Беднарц)
Іаханес Георг Беднарц
ням.: Johannes Georg Bednorz
Іаханес Беднарц на адкрыцці нанатэхнічнай лабараторыі, 2009 г.
Іаханес Беднарц на адкрыцці нанатэхнічнай лабараторыі, 2009 г.
Дата нараджэння 16 мая 1950(1950-05-16)[1][2][…] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Аляксандр Мюлер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаханес Георг Беднарц (ням.: Johannes Georg Bednorz; 16 мая 1950, Ноенкірхен, ФРГ) — нямецкі фізік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з Аляксандрам Мюлерам) (1987) за адкрыццё высокатэмпературнай звышправоднасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння школы і падрыхтоўчага курсу для паступлення ва ўніверсітэт у гімназіі «Марцінум» у горадзе Эмсдэтэн, Беднарц паступае ў 1968 г. у Вестфальскі ўніверсітэт Вільгельма ў горадзе Мюнстэр. Па прычыне, што ён адчуваў сябе няёмка сярод вялікай колькасці студэнтаў, а таксама з-за таго, што ён не вытрымаў уступнай кантрольнай работы для допуску да хімічных лабараторных работ, ён памяняў спецыяльнасць на мінералогію. Сваю дыпломную працу ён напісаў пад кіраўніцтвам прафесара Вольфганга Гофмана ў галіне крышталяграфіі па тэме сінтэтычных пераўскітаў.

Улетку 1972 Беднарц упершыню працаваў у даследчай лабараторыі IBM у Цюрыху (Швейцарыя) у якасці студэнта-практыканта. Праз год ён яшчэ раз прайшоў там практыку, і ў 1974 годзе, на працягу шасці месяцаў пад кіраўніцтвам Ганса Ёрга Шэеля, праводзіў у той жа лабараторыі эксперыменты для сваёй дыпломнай працы па апісанні і росту крышталёў пераўскітаў (SrTiO3). У 1977 годзе, пасля таго як ён правёў яшчэ адзін год у Мюнстэры, Беднарц пачаў працу над дысертацыяй у «лабараторыі фізікі цвёрдага цела» ў Вышэйшай Тэхнічнай школе Цюрыха пад кіраўніцтвам прафесара Хайна Грэніхера і Аляксандра Мюлера.

Пасля пачатку ў 1982 годзе работы ў IBM, ён прыступіў да 1983 г., сумесна з Мюлерам, да працы па высокатэмпературнай звышправоднасці ў кераміцы на аснове аксідаў медзі. Яны сістэматычна правяралі новыя матэрыялы ў надзеі на тое, што гэтыя матэрыялы маглі быць звышправаднікамі. У 1986 годзе ім удалося выявіць звышправоднасць у барый-лантан-медным аксідзе пры тэмпературы 35 К (-238 °C) — на 12 К больш, чым тэмпература звышправоднасці, дасягнутая раней. За гэту працу ім была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1987 год.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]