Перайсці да зместу

Гімн Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная песня
Tautiška giesmė
Та́ўтышка ге́смэ
Аўтар слоў Вінцас Кудзірка, 1898
Кампазітар Вінцас Кудзірка, 1898
Краіна  Літва
Зацверджаны 1919 (паўторна 1992)

Гімн Літоўскай Рэспублікі

Tautiška giesmė (бел.: Нацыянальная песня) — нацыянальны гімн Літвы. Аўтар тэксту і музыкі Вінцас Кудзірка (18581899)

Аўтар тэксту і музыкі Вінцас Кудзірка (18581899). Апублікаваны ў часопісе «Varpas» («Звон») у 1898 годзе. Публічна выкананы ўпершыню ў Пецярбургу 13 лістапада 1899 года хорам пад кіраўніцтвам Чэслава Сасноўскага. У Вільнюсе выкананы 3 снежня 1905 года. Афіцыйна зацверджаны ў якасці дзяржаўнага гімна дэкларацыяй Сойма ў 1919 годзе.

У перыяд савецкай улады, пачынаючы з 1940 года, быў забаронены. Пасля ўключэння Літвы ў склад СССР у якасці гімна ў 19401941 і 19441950 гадах выконваўся «Інтэрнацыянал». У 19501988 гадах функцыянаваў Гімн Літоўскай ССР (тэкст — Антанас Венцлова, музыка — Баліс Дварыянас і Ёнас Швядас).

У 1988 годзе яшчэ да абвяшчэння ўзнаўлення незалежнасці Літвы вернуты ў якасці гімна Літоўскай ССР.

У сувязі з будаўніцтвам у Вільнюсе помніка аўтару гімна (на помніку выбіты яго тэкст; скульптар Арунас Сакалаўскас, архітэктар Рычардас Крыштапавічус) разгарэлася дыскусія аб аўтэнтычнасці аднаго радка трэцяга куплету. У сапраўдным тэксце Вінцаса Кудзіркі радок мае выгляд — літ.: „Tegul saulė Lietuvos“ (літаральна «Хай сонца Літвы»), што, па меркаванні некаторых дзеячаў (напрыклад, дырэктары Дабрачыннага фонду падтрымкі памяці Вінцаса Кудзіркі Стасіса Тамошайціса [1]), гучыць абсурдна, паколькі ніякага свайго сонца ў Літвы няма. У афіцыйным тэксце гімна, зацверджаным Соймам Літвы, радок выглядае — літ.: „Tegul saulė Lietuvoj“ («Хай сонца ў Літве»), што выклікае пярэчанні прыхільнікаў аўтэнтычнага і традыцыйнага тэксту [2].

Кампазітар: Вінцас Кудзірка Словы: Вінцас Кудзірка

Lietuva, Tėvyne mūsų
Tu didvyrių žeme,
Iš praeities Tavo sūnūs
Te stiprybę semia.

Tegul Tavo vaikai eina
Vien takais dorybės
Tegul dirba Tavo naudai
Ir žmonių gėrybei

Tegul saulė Lietuvoj
Tamsumas prasalina,
Ir šviesa, ir tiesa
Mūs žingsnius telydi.

Tegul meilė Lietuvos
Dega mūsų širdyse,
Vardan tos Lietuvos
Vienybė težydi

Падрадкоўны пераклад

[правіць | правіць зыходнік]

Літва, зямля бацькоў,
Краіна герояў,
Што ў слаўнай мінуўшчыне
Бяруць свае сілы.

Няхай дзеці твае заўжды
Ходзяць шляхамі праўды,
Няхай яны працуюць дзеля тваёй славы,
І дабрабыту народа.

Няхай літоўскае Сонца
Адгоніць цемру,
І светла і ясна (правам і праўдай)
Вядзе нас наперад.

Хай любоў да цябе
Жарам гарыць у нашых сэрцах,
І вакол цябе, Бацькаўшчына,
Хай будзе наша адзінства!

Літаратурны пераклад

[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі перакладаў тэксту на англійскую, польскую, рускую мовы; перакладаўся таксама на караімскую мову, латынь, латышскую, нарвежскую, туркменскую мовы і эсперанта. Пераклад на беларускую мову выканаў Аляксей Арцёмаў.

Зноскі