Дыя (спадарожнік)
Дыя | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Yanga R. Fernández[d] |
Дата адкрыцця | 5 снежня 2000 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 12 570 585 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,21 |
Перыяд абарачэння | 287 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Атмасфера | няма |
Дыя (Dia) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра. Быў адкрыты 5 снежня 2000 астраномам Скотам Шэпардам і яго калегамі і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 11. Яго таксама абазначаюць, як Юпітэр LIII.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены 5 снежня 2000 года астраномамі з Гавайскага ўніверсітэта Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Янгай Фернандэсам і Юджынам Магнаерам. Спадарожнік не атрымаў афіцыйнай назвы.
Пасля спадарожнік быў страчаны. Па адной з версій, ён урэзаўся ў Гімалію і стварыў слабое кольца вакол Юпітэра. Таму Дыя больш не разглядалася як кандыдат у спадарожнікі Юпітэра.
Аднак, у 2012 годзе С. Шэпард, М. Бразовіч і Р. Джэйкабсан зноў выявілі спадарожнік на здымках, зробленых у абсерваторыі Лас-Кампанас ў 2010 і 2011 гадах.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Дыя здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 12.173.700 км за 274 дні. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,21. Нахіл арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа складае 28,2 °.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Дыі складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца верагодна з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня + 22,4 m.