Каліста, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каліста — адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. Трэці па велічыні спадарожнік у Сонечнай сістэме, памерам прыкладна з Меркурый (але па масе саступае гэтай планеце ў тры разы).

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Каліста была адкрыта Галілеа Галілеем ў 1610 з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Каліста ў 1609, але своечасова не апублікаваў дадзеныя пра гэта.

Назва «Каліста» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары і Каліста пазначалася як «чацвёрты спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Каліста» стала агульнаўжывальнай.

Каліста названая па імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі, каханай Зеўса (Юпітэра).

Магчымасць жыцця ў акіяне[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў выпадку з Еўропай і Ганімедам, папулярная ідэя пра магчымасць існавання ў падпаверхневым акіяне Каліста пазаземнага мікробнага жыцця[1]. Але на Каліста ўмовы для жыцця некалькі горшыя за ўмовы на Еўропе і Ганімедзе. Асноўныя прычыны: недастатковасць судакранання з горнымі пародамі і недастатковы цеплавы паток з нетраў спадарожніка[1]. Навуковец Торэнс Джонсан сказаў наступнае пра адрозненні ўмоў для жыцця на Каліста ад астатніх галілеевых спадарожнікаў[2]:

« Асноўныя кампаненты, важнай для ўзнікнення жыцця, — так званай «прэбіятычнай хіміяй» — маюць многія з аб'ектаў Сонечнай сістэмы, напрыклад каметы, астэроіды і ледзяныя спадарожнікі. Біёлагі сыходзяцца ў тым, што абавязковай умовай для жыцця служыць наяўнасць крыніцы энергіі і вадкай вады, такім чынам, было б цікава знайсці ваду ў вадкай форме па-за Зямлёй. Але наяўнасць магутнай крыніцы энергіі таксама важна, а цяпер акіян Каліста грэецца толькі за кошт радыеактыўнага распаду, тады як акіян Еўропы — яшчэ і прыліўнымі сіламі, дзякуючы блізкасці да Юпітэра. »

На падставе гэтых і іншых меркаванняў лічыцца, што сярод галілеевых Месяцаў Еўропа мае найвялікшыя шансы на падтрыманне жыцця, прынамсі, мікробнага[1][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Lipps, Jere H. (2004). "astrobiology of Jupiter's Icy Moons" (PDF). proc. SPIE 5555: 10. doi:10.1117/12.560356. http://learning.berkely.edu/astrobiology/2004ppt/jupiter.pdf. 
  2. Phillips, T. Callisto makes a big splash. Science@NASA (1998-10-23). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012.
  3. "Exo-Astrobiological Aspect of europa and Titan: from observation to speculations" (PDF). Space Science Reviews 116 (1-2): 471=487. 2005. doi:10.1007/s11214-005-1967-x. Bibcode2005SSRv..116..471R.