Капліца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Капліца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
53°53′04″ пн. ш. 30°20′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Уладзімір Васілевіч Чаленка
Скульптар Юрый Паўлаў
Будаўніцтва 20002002 гады
Матэрыял жалезабетон, граніт, медзь і бронза
Map

Капліца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў — помнік у Магілёве, размешчаны на левым беразе Дняпра, па Вялікай Чавускай вуліцы. Адкрыта 15 лютага 2002 г. Аўтары помніка архітэктар Уладзімір Чаленка і скульптар Юрый Паўлаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца зроблена з жалезабетону і граніту, вышыня складае 16 м. Купал пакрыты суцэльнай меддзю. Прапорцыі і форма архітэктуры капліцы пераймаюць каноны старажытнарускай праваслаўнай архітэктуры. У плане капліца ўтварае квадрат — сімвал цвёрдасці веры, вышыня яе парталаў складае два квадраты, у аснову кампазіцыі закладзены сімвал крыжа, які сімвалізуе перамогу над смерцю.

Чатырохмятровая скульптурная кампазіцыя зроблена з бронзы і чырвонага граніту. Скульптура ўвасабляе святы і ўзнёслы вобраз Маці—Беларусі, якая бласлаўляе сваіх сыноў на ратны подзвіг. Скульптурная кампазіцыя сімвалізуе пераемнасць вайсковай доблесці ўсіх пакаленняў воінаў-інтэрнацыяналістаў. Імёны загінулых воінаў—інтэрнацыяналістаў Магілёўшчыны ўшанаваны на мемарыяльнай дошцы, устаноўленай на помніку. Ля падмурка помніка закладзены капсулы памяці з зямлёй Афганістана, мемарыяла «Востраў слёз» у горадзе Мінску, Буйніцкага поля і салдацкіх магіл Магілёўшчыны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]