Карла Рубіа
Карла Рубіа | |
італ.: Carlo Rubbia | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1934[1][2] (84 гады) |
---|---|
Месца нараджэння | Гарыцыя, Італія |
Грамадзянства | Італія |
Род дзейнасці | фізік, палітык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][3] |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Член у |
|
Узнагароды і прэміі |
![]() |
Сайт | senato.it/leg/17/BGT/Sch… |
![]() |
Карла Рубіа (італ.: Carlo Rubbia; нар. 31 сакавіка 1934 г., Гарыцыя, Італія) — італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1984), сумесна з Сімонам ван дэр Мерам, «за вырашальны ўклад у вялікі праект, ажыццяўленне якога прывяло да адкрыцця квантавага поля W і Z - пераносчыкаў слабога ўзаемадзеяння».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рубіа нарадзіўся ў невялікім італьянскім мястэчку Гарыцыя. Пасля заканчэння школы ён паступіў на фізічны факультэт Пізанскага ўніверсітэта, дзе абараніў пазней дыплом па тэме эксперыментаў з касмічнымі прамянямі. У 1958 г. ён становіцца даследчыкам ў Калумбійскім універсітэце (ЗША) з мэтай набрацца вопыту і пазнаёміцца з паскаральнікамі элементарных часціц.
Прыкладна ў 1960 г. ён вярнуўся ў Еўропу, яго прывабіла праца ў ЦЕРН, дзе ён працаваў над эксперыментамі па структуры слабых узаемадзеянняў. У 1970 г. ён становіцца прафесарам фізікі ў Гарвардскім універсітэце, але працягвае працаваць у ЦЕРН. У 1976 г. ён прапанаваў перарабіць паскаральнік SPS (супер-пратонны сінхратрон) для сутыкненняў пратонаў і антыпратонаў у адным і тым жа коле. Пасля гэтага была пабудавана першая ў свеце антыпратонная фабрыка. Калайдэр пачаў працу ў 1981 г., пасля чаго ў студзеня 1983 г. з'явілася паведамленне аб тым, што былі зарэгістраваныя W-базоны. Праз некалькі месяцаў былі зарэгістраваныя таксама больш няўлоўныя Z-базоны.
У наступным, 1984 годзе, Карла Рубіа і Сімон ван дэр Мер атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Паміж адкрыццём і ўзнагароджаннем прайшоў інтэрвал часу, які з'яўляецца адным з самых кароткіх у гісторыі Нобелеўскай прэміі.
Рубіа працягваў працаваць на эксперыменце UA1 і ў якасці гарвардскага прафесара да 1989 г, калі ён перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара ЦЕРНа, на якой заставаўся да 1993 г.
Рубіа належыць наватарская канцэпцыя прылады ядзернага рэактара пад назвай памнажальнік энергіі. Гэтая прынцыпова бяспечная канцэпцыя спалучае паскаральнік і падкрытычны ядзерны рэактар, у якім у якасці паліва выкарыстоўваецца распаўсюджаны элемент торый, і ў якім прынцыпова не можа адбыцца некантралюемая ланцуговая рэакцыя. Акрамя таго, ядзерныя адкіды, якія ўзнікаюць пры працы такога рэактара застаюцца небяспечнымі на працягу значна меншага прамежку часу, чым у выпадку звычайных рэактараў. Таксама ў гэтым рэактары магчымая утылізацыя ядзерных адходаў ад звычайных атамных рэактараў і ператварэнне іх у менш небяспечныя рэчывы.
Да 15 ліпеня 2005 Рубіа быў прэзідэнтам ENEA - італьянскага інстытута па новых тэхналогіях, энергіі і навакольнага асяроддзя.
Па стане на 2007 г. Рубіа з'яўляецца прафесарам універсітэта Павіі і працуе ў праекце па будаўніцтве установак сонечнай тэрмальнай энергіі ў Іспаніі.
Зноскі
- ↑ Carlo Rubbia – Facts Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Carlo Rubbia // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134039866 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ Carlo Rubbia — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 19 лістапада 2013.
- ↑ Scheda del socio — Accademia Nazionale dei Lincei. Праверана 19 лістапада 2013.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Carlo Rubbia — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 16 лістапада 2013.
- ↑ Руббия Карло — Российская академия наук. Праверана 2 снежня 2013.
- ↑ 8,0 8,1 Carlo Rubbia — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 2 снежня 2013.
- ↑ List of the members (Fellows and Honorary members) of the European Academy of Sciences — European Academy of Sciences. Праверана 16 лістапада 2013.
- ↑ Foreign Members of the Royal Society — Royal Society. Праверана 16 лістапада 2013.
- ↑ Carlo Rubbia — National Academy of Sciences. Праверана 2 снежня 2013.
- ↑ 12,0 12,1 12,2 12,3 Carlo Rubbia — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Elenco cronologico Soci Nazionali — Accademia Nazionale delle Scienze detta dei XL. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Professor Carlo Rubbia — American Academy of Arts and Sciences. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Członkowie zagraniczni — Polska Akademia Nauk. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Carlo Rubbia — Hrvatska akademija znanosti i umjetnosti. Праверана 3 снежня 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра вучонага-фізіка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Гарыцыі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Постаці навукі
- Постаці фізікі
- Постаці італьянскай фізікі
- Постаці фізікі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Замежныя члены РАН