Міжылішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Міжылішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
7 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Міжылішча на карце Беларусі ±
Міжылішча (Беларусь)
Міжылішча
Міжылішча (Мінская вобласць)
Міжылішча

Міжы́лішча[1] (трансліт.: Mižylišča, руск.: Мижилище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Сустракаецца таксама варыянт Міжлі́шча і Мішлішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку 20 ст. вядома як урочышча Амельнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[2]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1909 год — 9 гаспадарак, 36 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 год — 13 двароў, 20 жыхароў.
  • 2009 год — 7 жыхароў[4].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]