Перайсці да зместу

Ладымер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ладымер
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244890030
Ладымер (Беларусь)
Ладымер
Ладымер
Ладымер (Мінская вобласць)
Ладымер
Ладымер

Ла́дымер[1] (трансліт.: Ladymier) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

План урочышча Ладамір (Ладымер), вымежаванага з лясной дачы Парэчча правадзейнага стацкага саветніка Уладзіміра Лукіча Азмібава, прададзенага сялянам Міхаілу Беламу, Адаму, Фларыяну і Амвросію Арцюшэўскім, Францу Аксіневічу і Алене Пітрэвіч пры дапамозе сялянскага пазямельнага банка, 1897 г.

Паселішча вядома з канца XIX стагоддзя як урочышча Ладамір у Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года хутар.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кнорынскім сельсавеце, з 1939 года ў Варашылаўскім сельсавеце. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, некаторыя сяляне былі рэпрэсаваныя[3][4].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[5]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[6].

  • 1897 год — 2 двары, 14 жыхароў
  • 1908 год — 9 двароў, 37 жыхароў[7]
  • 1917 год — 10 двароў, 65 жыхароў, усе беларусы[8]
  • 1960 год — 82 жыхары
  • 2002 год — 2 двары, 4 жыхары
  • 2009 год — 3 жыхары[9]
  • 2019 год — 1 жыхар[10]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ладыме́р
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Списки жертв — Макаревич Антон Игнатьевич. base.memo.ru. Праверана 9 чэрвеня 2025.
  4. Списки жертв — Макаревич Станислав Игнатьевич. base.memo.ru. Праверана 9 чэрвеня 2025.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
  6. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  7. Ярмоловичъ В. 1909.
  8. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924.
  9. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 28 мая 2025.