Рудзіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рудзіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
5 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Рудзіца на карце Беларусі ±
Рудзіца (Беларусь)
Рудзіца
Рудзіца (Мінская вобласць)
Рудзіца

Рудзі́ца[1] (трансліт.: Rudzica, руск.: Рудица) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 ст. уяўляла ўрочышчы ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[2]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 9 двароў, 46 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 года — 7 двароў, 10 жыхароў.
  • 2009 год — 5 жыхароў[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]