Габрыелеўка
Вёска
Габрыелеўка
| ||||||||||||||||||||||
Габрые́леўка[1] (трансліт.: Habryjelieŭka, руск.: Габриелевка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Габрыелеўка вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя як фальварак, які адносіўся да маёнтка Шацк уласнасці Аскеркаў. Назва, верагодна, паходзіць ад імя Юзафа Габрыэля Аскеркі, сына Антонія і Францішкі з Бжэзінскіх. Сустракалася таксама назва Габрыелаўка. Фальварак уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага[3]. Эксдывізія аддзяліла ад Шацка фальваркі Габрыэлеўку і Стары Шацк з вёскай Задашчэнне (39 дымоў) на карысць крэдытораў Пуцятаў[3] .
У 1858 годзе ўласнасць Пятра Пуцяты. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі пазначаў альтэрнатыўную назву Габрыелеўкі — Мосіцы (Mosice)[4]. У 1889 годзе ўладальнікам маёнтка Габрыелеўка быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Пятровіч Пуцята, было 1365 дзесяцін зямлі[5]. У 1903 годзе ўласнасць Аляксандра Антонавічы Пуцяты[6]. У 1913 годзе ўласнасць Пятра Пуцяты, 960 дзесяцін зямлі[7].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізавана, створаны саўгас «Габрыелеўка»[8]. У 1921 годзе ў саўгасе былі кузня, крухмальны завод, паравы млын, слясарная і шавецкая майстэрні, цыркулярка, школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў дзейнічалі масласырзавод, цагляны завод, сукнавальня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 9 двароў, 72 жыхары
- 1908 год — 1 двор, 95 жыхароў[9]
- 1917 год — 1 двор, 100 жыхароў, усе беларусы[10]
- 1920-я гады — каля 120 жыхароў[11]
- 1960 год — 135 жыхароў
- 2002 год — 320 двароў, 990 жыхароў
- 2009 год — 681 жыхар[12]
- 2012 год — 317 двароў, 835 жыхароў
- 2019 год — 704 жыхары[13]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзібна-паркавы ансамбль Пуцятаў (XIX), захаваліся рэшткі пабудоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мо́нцы, мн.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 203.
- ↑ а б SgKP 1890, s. 756.
- ↑ SgKP 1890, s. 758.
- ↑ Памяць 2003, с. 77—99.
- ↑ Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи 1903, с. 30.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 100.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - вуліца Габрыелеўка, Габрыелеўка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 8 красавіка 2025.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 34.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
- ↑ Памяць 2003, с. 694.
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 8 красавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Габрыелеўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 129—130. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Приложеніе. Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи, владѣющихъ 500 десятин. земли и болѣе // Памятная книжка Минской губерніи на 1904 г.. — Минскъ: Изданіе Минскаго губернскаго статистическаго комитета, 1903.
- Jelski A. Szack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 755—758.
- Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Габрыелеўка