Перайсці да зместу

Лучкі (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лучкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244820021
Лучкі (Беларусь)
Лучкі
Лучкі
Лучкі (Мінская вобласць)
Лучкі
Лучкі

Лу́чкі[1] (трансліт.: Lučki, руск.: Лучки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Паселішча вядома з пачатку XX стагоддзя як вёска і засценак у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года хутар.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «Новыя Лучкі».

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].

  • 1908 год — вёска, 5 двароў, 45 жыхароў; засценак, 3 двары, 21 жыхар[3]
  • 1917 год — 21 двор, 108 жыхароў[4]
  • 1960 год — 50 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 7 жыхароў
  • 2009 год — 10 жыхароў[5]
  • 2019 год — 3 жыхары[6]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Ярмоловичъ В. 1909, с. 112.
  4. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
  5. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Belarus(недаступная спасылка). pop-stat.mashke.org. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 29 мая 2025.