Кашалі (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кашалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
13 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244860051
Кашалі на карце Беларусі ±
Кашалі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Кашалі (Пухавіцкі раён)
Кашалі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Кашалі (Пухавіцкі раён)

Кашалі́[1] (трансліт.: Kašali, руск.: Кошели) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад Мар'інай Горкі, 45 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку XX ст. вядома як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 года - ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас імя "Ягорава", працаваля кузня і ваўначоска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[2].

З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • На пачатку XX ст. - 16 двароў, 60 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 - 54 двары, 97 жыхароў.
  • 2009 год — 13 жыхароў[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]