Перайсці да зместу

Старынкі (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Старынкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 11 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Старынкі на карце Беларусі ±
Старынкі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Старынкі (Пухавіцкі раён)
Старынкі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Старынкі (Пухавіцкі раён)

Стары́нкі[1] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Старынкі вядомы з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі належалі да дамена Шацк уласнасці Аскеркаў[2], уваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. У выніку Старынкі былі аддзелены ад Шацка і перададзены іншаму ўласніку[2] .

У 1860-х гадах было 4 двары. Пасля 1861 года ў складзе Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе засценкам Старынкі валодалі праваслаўныя дваране Аляксандр, Іван і Юрый Ягоравічы Карповічы, было 64 дзесяціны зямлі, уласнасць была атрымана ў спадчыну, гаспадаркай займаліся самі ўласнікі[3]. У 1888 годзе засценкам валодалі: сялянка рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандра Лявонаўна Карповіч (92 дзесяціны), селянін рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандр Лявонавіч Карповіч (60 дзесяцін), дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Вікторыя Пятроўна Карповіч (32 дзесяціны)[4].

Паводле перапісу 1908 года былі засценак і вёска[5], паводле перапісу 1917 года ізноў толькі засценак[6].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе створаны калгас імя Калініна. У час палітычных рэпрэсій былі рэпрэсаваны і расстраляны прынамсі 2 жыхары Старынак (Кандрат Пятровіч Гарэльскі[7] і Баляслаў Язафатавіч Карповіч[8]).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1908 год — засценак, 7 двароў, 48 жыхароў; вёска, 4 двары, 26 жыхароў[5]
  • 1917 год — 13 двароў, 87 жыхароў, усе беларусы[6]
  • 1960 год — 104 жыхары
  • 1999 год — 39 жыхароў
  • 2002 год — 19 двароў, 29 жыхароў
  • 2009 год — 19 жыхароў[9]
  • 2010 год — 12 двароў, 17 жыхароў
  • 2019 год — 11 жыхароў[10]

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Брацкая магіла (1941)
  • У наваколлі вёскі на шашы Р68 Узда — Пухавічы на месцы былой вёскі Падказелле размешчаны мемарыял, збудаваны ў памяць пра загінулых 30 чэрвеня 1941 года[11]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б SgKP 1890, s. 756.
  3. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 67.
  4. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 187.
  5. а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 192.
  6. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 126.
  7. Списки жертв — Горельский Кондрат Петрович. base.memo.ru. Праверана 16 чэрвеня 2025.
  8. Списки жертв — Карпович Болеслав Езофатович. base.memo.ru. Праверана 16 чэрвеня 2025.
  9. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 16 чэрвеня 2025.
  11. Памятники и мемориалы | Беларусь. Минская область. Часть 1 — Всё о Второй мировой (руск.) (30 студзеня 2022). Праверана 16 чэрвеня 2025.