Забярэзцы
Вёска
Забярэзцы
|
Забярэ́зцы[1] (трансліт.: Zabiarezcy) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Забярэзцы вядомы з другой паловы XIX стагоддзя як лясное ўрочышча пры маёнтку Міхалоў уласнасці Грушвіцкіх, адносілася да каталіцкай парафіі Узда[2], у складзе Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1885 годзе згадваюцца як засценак. Цераз раку ад Забярэзцаў былі Бярэзцы[3], адсюль назва.
На 1906 год ва ўрочышчы Забярэзцы жыў Амвросій Вярбіцкі, шляхціц герба «Слепаўрон»[4]. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча[5]. Паводле перапісу 1917 года былі два аднайменныя хутары[6].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Ударнік».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года пасёлак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 4 двары, 37 жыхароў
- 1908 год — 3 двары, 20 жыхароў[5]
- 1917 і 1921 год — 2 хутары; у адным 3 двары і 19 жыхароў, у другім 5 двароў, 36 жыхароў, усе беларусы[6]
- 1926 год — 17 двароў, 86 жыхароў
- 1960 год — 98 жыхароў
- 1999 год — 4 жыхары
- 2002 год — 3 двары, 3 жыхары
- 2009 год — 2 жыхары[7]
- 2012 год — 1 двор, 1 жыхар
- 2019 год — 1 жыхар[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1895, s. 182.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 10 красавіка 2025.
- ↑ Гербоўнік беларускай шляхты 2014.
- ↑ а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 63.
- ↑ а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 10 красавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Забярэзцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 140. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Вярбіцкія гербу «Слепаўрон» / С. Рыбчонак // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 472. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Jelski A. Zabierezcy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 182.
- Jelski A. Zabierozcy al. Zabierezcy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 182.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх