Нікіфар III Ватаніят

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нікіфар Ватаніят)
Нікіфар III Ватаніят
грэч. Νικηφόρος Γ' Βοτανειάτης
Імператар Нікіфар III атрымлівае кнігу пропаведзяў ад Іаана Залатавуста
Імператар Нікіфар III атрымлівае кнігу пропаведзяў ад Іаана Залатавуста
Візантыйскі імператар
7 студзеня 1078 — 4 красавіка 1081
Папярэднік Міхаіл VII
Пераемнік Аляксей I

Нараджэнне каля 1001
Смерць 10 снежня 1081
Месца пахавання
Бацька Michael Botaneiates[d]
Жонка Марыя Аланская[1]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць ваенны, імператар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікі́фар III Ватанія́т (грэч. Νικηφόρος Βοτανειάτης); каля 1002 — 10 снежня 1081) — візантыйскі імператар, які кіраваў з 1078 па 1081 гады. Ён належаў да сям’і, якая сцвярджала, што мае сваё паходжанне ад іншай візантыйскай сям’і Фокаў[2].

Нікіфар Ватаніят, паводле словаў Врыенія Малодшага, быў «адным з мужных мужоў Усходу», стаў імператарам ужо ў вельмі старэчым узросце. У пачатку 1077 года імператар Міхаіл VII зрабіў яго галоўнакамандуючым усходніх войскаў, а ў кастрычніку таго ж года Ватаніят адкрыта абвясціў пра пачатак паўстання, ачолены ім жа, і загадаў збіраць рассеяныя па Азіі войскі. З Фрыгіі ён рушыў у Віфінію, але меў вельмі мала сіл. Толькі пасля таго, як яго адкрыта падтрымаў найважнейшы горад Нікея, мяцеж стаў разрастацца і неўзабаве ахапіў усю Азію. У сталіцы Візантыі, Канстанцінопалі, таксама адбылося абурэнне. Імператар Міхаіл добраахвотна вырашыў пакінуць трон і пастрыгся ў манахі.

Авалодаўшы ўладай, Нікіфар, хоць быў ужо даволі стары, ажаніўся з прыгажуняй імператрыцай Марыяй Аланскай. Ён усяляк стараўся прыцягнуць да сябе прыхільнасць грамадзян і шчодра раздаваў падарункі. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што выдаткі сталі далёка перавышаць даходы, і з’явіўся недахоп у грошах.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Kazhdan, Alexander, ed. (1991), «Oxford Dictionary of Byzantium», Vol. III, Oxford University Press, page. 1479, ISBN 978-0-19-504652-6

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вриенний Никифор, «Исторические записки» М. 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]