Ракітніцкі сельсавет
Ракітніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ракітніца |
Дата ўтварэння | 4 студзеня 1965 |
Насельніцтва (2019) | 1 940 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Ракі́тніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ракітніца.
Утвораны 4 студзеня 1965 года як Пятровіцкі сельсавет у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Пятровічы ў складзе 8 населеных пунктаў (Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец і Федзькавічы), якія ўваходзілі ў склад Рагозненскага сельсавета[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Каралін[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. 6 верасня 2000 года сельсавет перайменаваны ў Ракітніцкі, цэнтр перанесены ў вёску Ракітніца.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1645 чалавек[4], з іх 85,7 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 5,4 % — украінцы, 0,7 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 1940 чалавек[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.