Гараднічанка
| Гараднічанка | |
|---|---|
| | |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | паўночны ўсход Гродна |
| Вусце | Нёман |
| • Месцазнаходжанне | Гродна |
| • Каардынаты | 53°40′39,20″ пн. ш. 23°49′13,70″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Гараднічанка — рака ў Гродне і Гродзенскім раёне, правы прыток Нёмана.

Выток — на паўночным усходзе Гродна, у раёне вёсак Малышчына, Кульбакі. Працякае праз гістарычны цэнтр[1]. У раёне пл. Леніна злучаецца з прытокам Юрысдыка (пачынаецца ў раёне вуліц Пушкіна, Дзяржынскага)[2]. Упадае ў Нёман у цэнтры Гродна, працякаючы паміж пагоркамі Каложскай царквы і Старога замку.[3]. У міжрэччы р. Гараднічанкі і р. Нёман быў заснаваны горад Гродна.
Даліна ракі ў Гродне паблізу вуліцы Ажэшка ўтварае зону адпачынку, вядомую з XIX ст. як «Швейцарская даліна».
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку А. Стрыжака, назва ракі Гараднічанка ў Гродне, таксама як і украінскія гідронімы Городня, Городенка і г. д. — суфіксальнае гідранімічнае ўтварэнне ад горад. Назва ракі паходзіць ад назвы паселішча[4].
В. Швед наадварот першапачатковую назву Гараднічанкі лічыць крыніцай назвы горада Гродна. У сваю чаргу, адпачатным варыянтам тапоніма лічыцца форма «Горадзен», засведчаная як «Городенъ» у летапісных запісах пачынаючы ад XII ст.[5]
«Горадзен» — гідронім балцка-літоўскага паходжання. Такі ж корань таксама ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[6]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)[7]. Форма Gar̃dinas (Гардзінас) захавалася ў літоўскім маўленні аўтахтонных насельнікаў рэгіёна. Рэчка з такой жа назвай працякае на ўскраіне літоўскага Панявежа[8].
Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)[9]. Ад яго таксама і літоўскае gardas «загарода (для свойскай жывёлы)», праславянскае *gordъ «горад (агароджанае месца)».
З таго ж семантычнага шэрагу і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), Габ’я (прыток Дзясны) якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gem- «хапаць, сціскаць», *ghabh «хапаць, браць»[10]. Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[11].
Значэнне назвы ракі такім чынам можна перадаць як «Звілістая, кружлівая (рака)».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Хімічны маніторынг стану ракі Гараднічанка
- ↑ У Гродна вада ў рацэ Гараднічанка паступова ператвараецца ў балота Архівавана 19 чэрвеня 2011.
- ↑ Рэчка, якая стала ручаем Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ О. С. Стрижак. Назви річок Полтавщини. Київ, 1963. С. 74.
- ↑ Швед В. В. и др. Гораден. Рассказы из истории города (10 век — середина 16 века) = Горадзен. Аповеды з гісторыі горада (10 ст. — сярэдзіна 16 ст.). — Гродно, 1996. — 60 с.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106—107.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.
- ↑ http://ezerai.vilnius21.lt/gardinas-v10343.html
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 359—360, 368—369, 407—408.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.