Стывен Уільям Хокінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стывен Уільям Хокінг
Stephen William Hawking
Stephen Hawking.StarChild.jpg
Дата нараджэння 8 студзеня 1942(1942-01-08)
Месца нараджэння Оксфард, Вялікабрытанія
Дата смерці 14 сакавіка 2018(2018-03-14) (76 гадоў)
Месца смерці Кембрыдж, Вялікабрытанія
Месца пахавання
Грамадзянства Вялікабрытанія
Жонка Jane Wilde helleyer (Hawking)[d] і Elaine Mason[d]
Дзеці: Lucy Hawking[d], Robert Hawking[d] і Tim Hawking[d]
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, cosmologist, пісьменнік
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка, прыкладная матэматыка, астрафізіка
Месца працы Кембрыджскі ўніверсітэт, Канадскі Інстытут тэарэтычнай фізікі (англ.: Perimeter Institute)
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d] (1962) і доктарская ступень[d] (1 сакавіка 1966)
Альма-матар Оксфардскі ўніверсітэт, Кембрыджскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Дэніс Сіяма (англ.: Dennis Sciama)
Узнагароды і прэміі Прэмія Вольфа (1988)
Літаратурная прэмія прынца Астурыйскага (1989)
Медаль Коплі (2006)
Прэзідэнцкі медаль Свабоды (2009)
Сайт hawking.org.uk
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Стывен Уільям Хокінг на Вікісховішчы

Стывен Уільям Хокінг (англ.: Stephen William Hawking; 8 студзеня 1942, г. Оксфард, Вялікабрытанія14 сакавіка 2018, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — англійскі фізік-тэарэтык. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), Нацыянальнай АН ЗША (1992).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1962), затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1966), у якім і працаваў, з 1977 прафесар.

3 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення.

У 22 гады ў Хокінга быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз. Паводле прагнозаў урачоў, вучонаму заставалася жыць 2-3 гады. Аднак лёс Хокінга склаўся інакш. Ён быў двойчы жанаты, стаў бацькам траіх дзяцей. І ўжо цалкам паралізаваны прадаўжаў займацца навукай, выкладаў, выступаў з дакладамі з дапамогай камп'ютарнага галасавога сінтэзатара[2].

Прах Стывена Хокінга пахаваны ў лонданскім Вэстмінстэрскім абацтве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэтычнай астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Xокінга—Пенроўза, 1960-я г.). Паказаў, што на пачатковых этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Xокінга).

Аўтар шэрагу навукова-папулярных кніг, у т.л. кнігі "Кароткая гісторыя часу", якая разышлася 10-мільённым тыражом.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]