Універсітэт Куінс у Кінгстане

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт Куінс у Кінгстане
QueensU Wordmark.svg
Queen'sDouglas.JPG
Заснаваны: 1841
Студэнты: 13 500
Сайт: queensu.ca
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы
Універсітэт Куінс
Абсерваторыя Універсітэта Куінс

Універсітэт Куінс (англ.: Queen's University), афіцыйна Універсітэт Куінс у Кінгстане (англ.: Queen's University at Kingston), Каралеўскі ўніверсітэтканадскі грамадскі даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Кінгстан, правінцыя Антарыа. З'яўляецца адным з самых прэстыжных універсітэтаў свету.

Заснаваны 16 кастрычніка 1841 па каралеўскай хартыі, выдадзенай каралевай Вікторыяй, універсітэт папярэднічае заснаванню Канады на 26 гадоў. Яму належаць больш за 1400 га (3500 акраў) зямлі па ўсім Антарыа і замак Херстмансо ва Усходнім Сусексе ў Англіі. Універсітэт Куінс прапануе навучанне па дзесяці праграмах бакалаўрыяту, магістратуры.

Царква Шатландыі заснавала Каралеўскі каледж у 1841 годзе на падставе каралеўскай хартыі ад каралевы Вікторыі. Першыя заняткі, прызначаныя для падрыхтоўкі студэнтаў для міністэрстваў, былі праведзены 7 сакавіка 1842 годзе ў складзе 13 студэнтаў і двух прафесараў. Каралеўскі ўніверсітэт быў першым універсітэтам заходняй часткі прыморскіх правінцый, які прызнаў права жанчын на навучанне, а таксама першым сфармаваў студэнцкае самакіраванне. У 1883 годзе быў створаны жаночы каледж медыцынскай адукацыі. У 1888 годзе ўніверсітэт пачаў прапаноўваць курсы павышэння кваліфікацыі, стаўшы першым Канадскім універсітэтам, які стаў гэта рабіць. У 1912 годзе атрымаў цяперашнюю юрыдычную назву.

Па ўсім свеце пражываюць 23000 студэнтаў і больш за 131000 выпускнікоў. У ліку вядомых выпускнікоў складаюцца дзяржаўныя чыноўнікі, навукоўцы, бізнесмены і 56 стыпендыятаў Родса. Універсітэт заняў 4-ае месца ў Канадзе ў рэйтынгу вну Maclean's(англ.) бел. у 2015 годзе, 187-е ў рэйтынгу ўніверсітэтаў свету QS(англ.) бел. у 2014 годзе, месцы ад 251 да 275 у 2013-2014 годзе ў сусветным рэйтынгу лепшых універсітэтаў(англ.) бел. і месца ад 201 да 300 у 2014 годзе ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету.

Ганаровая ступень універсітэта была прысуджаная амерыканскаму прэзідэнту Франкліну Рузвельту. Яе ўладальнікам з'яўляюцца таксама англійскі Прынц Чарльз і былы прэм'ер-міністр Канады Жан Крэцьен.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]