Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2013
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 26 лістапада — 8 снежня 2013 |
Арэна | Barbican Centre |
Горад | Ёрк |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | williamhill.com |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £755,000 |
Прызавыя пераможцы | £150,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Сэлбі |
Фінал | |
Пераможца | Ніл Робертсан |
Фіналіст | Марк Сэлбі |
Лік | 10:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 |
Колькасць матчаў | 126 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Марк Сэлбі) |
←2012 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2014→ | |
Снукерны сезон 2013/2014 | |
←Champion of Champions | Мастэрс→ |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 (англ.: UK Championship 2013, таксама вядомы як williamhill.com UK Championship 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 лістапада па 8 снежня 2013 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 37-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £755,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан з Аўстраліі, які саступаў у фінальным матчы з лікам 1:5 і 3:6, але дамінаваў у вячэрняй сесіі і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:7. На сваім шляху да тытула 31-гадовы аўстраліец перайграў Дылана Мічэла (6:0), Робі Уільямса (6:1), Лі Хана (6:3), Джо Пэры (6:1), шатландца Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (6:2), Сцюарта Бінэма ў паўфінальным матчы (9:8) і леташняга пераможцу Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, Робертсан, які стаў чэмпіёнам свету ў 2010 годзе і перамог на Мастэрс у 2012 годзе, стаў восьмым снукерыстам у гісторыі, які выйграў усе турніры трайной кароны, а таксама выйграў свой трэці рэйтынгавы тытул (пасля адкрытага чэмпіянату Кітая і Усі Класік) у 2013 годзе.
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 года стаў 37-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.
Матчы турніру гуляліся на васьмі сталах арэны ў Barbican Centre.
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.
Дасягненне | Ачкі |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/32 фіналу | |
1/64 фіналу |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Верхняя частка
[правіць | правіць зыходнік]Ніжняя частка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур. Barbican Centre, Ёрк, Англія, 8 снежня 2013. | ||
Марк Сэлбі (1) Англія |
7:10 | Ніл Робертсан (3) Аўстралія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 130:1 (130), 0:76 (63), 75:10, 89:0, 68:22 (57), 68:39, 21:65 (54), 0:123 (123) Вячэрняя сесія: 70:22, 0:101 (56), 0:122 (122), 0:132 (132), 26:71, 28:61, 116:0 (74), 47:59, 36:82 (57) | ||
130 | Найвышэйшая серыя | 132 |
1 | Соценныя серыі | 3 |
3 | Серыі 50+ | 7 |