Эдуард Іванавіч Шыркоўскі
Эдуард Іванавіч Шыркоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Пераемнік | Генадзь Лавіцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 красавіка 1932 |
||||||
Смерць |
10 сакавіка 2002 (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Эдуард Іванавіч Шыркоўскі (18 красавіка 1932, вёска Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 10 сакавіка 2002, Масква) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Беларус. У 1954 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, у 1959 годзе — школу № 304 КДБ пры СМ СССР.
Пасля вучобы ў Мінскім юрыдычным інстытуце працаваў следчым пракуратуры Камсамольска-на-Амуры. У 1955—1957 гадах на камсамольскай рабоце — сакратар райкама УЛКСМ Камсамольска-на-Амуры.
У органах дзяржаўнай бяспекі з 1957 года — курсант школы № 304, затым, у 1959-1961 гадах — супрацоўнік следчага аддзела УКДБ пры СМ СССР па Свярдлоўскай вобласці.
З 1961 года — супрацоўнік АУ КДБ пры СМ СССР Уральскай ваеннай акругі.
У 1968—1973 гадах — супрацоўнік следчага аддзела КДБ пры СМ СССР.
У 1973—1985 гадах — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела 2-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР.
З 1985 года праходзіў службу ў КДБ БССР — начальнік УКДБ БССР па Віцебскай вобласці. У 1988 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні КДБ БССР. З 16 лістапада 1990 года па 25 студзеня 1994 года — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
Прысутнічаў у Віскулях падчас падпісання Дамовы пра стварэнне Садружнасці незалежных дзяржаў, адкуль 7—8 снежня рэгулярна інфармаваў Міхаіла Гарбачова пра ход падзеяў, гатовы ў выпадку загаду да арышту «змоўшчыкаў»[1].
25 студзеня 1994 на закрытым паседжанні Вярхоўнага Савета Беларусі вызвалены ад займанай пасады разам з міністрам унутраных спраў Уладзімірам Ягоравым. Прычынай іх адстаўкі стала падпісанне імі дазволу на экстрадыцыю былых лідараў літоўскай кампартыі Буракявічуса і Ермалавічуса, затрыманых 15 студзеня 1994 года ў Беларусі[2]. Дэпутаты парламенцкай апазіцыі ж сапраўднай прычынай адстаўкі Эдуарда Шыркоўскага і Уладзіміра Ягорава называюць іхняе супрацьстаянне з тагачасным прэм’ер-міністрам Вячаславам Кебічам. У канцы 1993 года абодва міністры звярнуліся да парламента з адкрытым лістом, дзе абвінавацілі атачэнне Кебіча ў неканстытуцыйных дзеяннях, у прыватнасці ў стварэнні неканстытуцыйных структураў і спробе прысабечыць КДБ[3]. Неўзабаве яны былі вызваленыя ад пасадаў, а следам за імі і Станіслаў Шушкевіч.
З 31 сакавіка 1994 на пенсіі, пераехаў у Маскву, дзе і памёр. За два гады да смерці, у 2000 годзе, у інтэрв’ю маскоўскай газеце «Трыбуна» выказаў шкадаванне, што не арыштаваў у 1991 у Віскулях «гэтую тройку»[2][4] (маюцца на ўвазе падпісанты Белавежскіх пагадненняў Станіслаў Шушкевіч, Леанід Кучма і Барыс Ельцын).
Пахаваны 14 сакавіка 2002 года на Траекураўскіх могілках[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знакам Пашаны, 12 медалямі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Шутов А.Д. На руинах великой державы, или Агония власти. 1991—2003 годы. — М.: Вече, 2004. — (Ракурс). — 5 000 экз. — ISBN 978595330191.
- ↑ а б КДБ на пачатку незалежнасці . Esperanto. Польскае радыё (12 лістапада 2012).
- ↑ Сяргей Навумчык. Сем гадоў Адраджэння // ARCHE Пачатак. — 2006. — № 3 (43). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2015.
- ↑ а б Юрый Весялкоўскі. Рэакцыянеры ў дзеянні // Ад Гарбачова да Белавежы, 1985—1991. — Беласток — Лондан, 2004. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
- Ширковский Эдуард Иванович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 47.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Новым Свержані
- Памерлі 10 сакавіка
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Члены КПСС
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Генерал-палкоўнікі Беларусі
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР