Эканоміка Балівіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эканоміка Балівіі
Эканамічныя паказчыкі
Валюта балівіяна
(=100 сентава)
Статыстыка
ВУП (намінальны) $24,2 млрд (1999)
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ $3000
Інфляцыя (ІСК) 2,1% (1999)
Эканамічна актыўнае насельніцтва 2,5 млн
Узровень беспрацоўя 11,4%
Асноўныя галіны
  • здабыўная:• нафта,
    • газ,
    • серабро,
    • золата,
    • свінец,
    • сурма
    • вальфрам
    * апрацоўчая
    * Сельская гаспадарка
Знешні гандаль
Дзяржаўныя фінансы
Дзяржаўны доўг $5,7 млрд
Дзяржаўныя даходы $2,7 млрд
Дзяржаўныя выдаткі $2,7 млрд
Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША

Эканоміка Балівіі, адной з найбедных краін Паўднёвай Амерыкі (бядней яе толькі Гаяна), засноўваецца на рыначным прынцыпе. Традыцыйна істотную ролю ў ёй гуляе дзяржава, якая дагэтуль кантралюе значную долю ў здабыўных прадпрыемствах.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Аснова балівійскай гаспадаркі — гарнарудная прамысловасць экспартнага кірунку (каляровыя металы, прыродны газ). Апрацоўчая прамысловасць развіта слаба і складаецца з тэкстыльнай, харчасмакавай, метала- і нафтаперапрацоўчай галін. Асноўныя прамысловыя цэнтры — Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ, Качабамба.

Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва.

Адна з найбяднейшых краін Паўднёвай Амерыкі. Да 70 % насельніцтва жыве за рысай беднасці. У спалучэнні з нізкімі тэмпамі роста насельніцтва і кароткай працягласцю жыцця гэта моцна стрымлівае развіццё эканомікі.

З 1985 у краіне рэалізуецца доўгатэрміновая праграма макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформ. Асноўны інструмент — капіталізацыя шматлікіх дзяржаўных прадпрыемстваў, што ў балівійскім кантэксце азначае перадачу інвестарам 50 % акцый і права кіравання прадпрыемствам узамен на інвестыцыі на працягу некалькіх гадоў непасрэдна ў прадпрыемства замест простай выплаты грошай дзяржаве.

Памер ВУП (2002) — 22,3 млрд. USD (2004). Эканамічны рост — каля 2,5-3 % у год. Дэфіцыт бюджэта — каля 500 млн. USD (2004). Інфляцыя — 4-5 % (2004), для параўнання — у 1985 даходзіла да 20 000 %.

Да апошняга часу (пакуль не набраў моц экспарт энерганосьбітаў) знешні гандаль Балівіі быў дэфіцытны. Так, у 2002 экспарт склаў 1,3 млрд. USD, імпарт — 1,7 млрд. USD.

Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША і Аргенціна. У апошнія гады павышаецца роля Бразіліі.

Балівія моцна залежыць ад замежнай дапамогі ў фінансіраванні рэформ. На канец 2002 знешні доўг складаў 4,5 млрд. USD. Урад Э.Маралеса мае на мэце зменшыць гэтую залежнасць.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Доля ў ВУП — прыкладна 35 % (сельская гаспадарка — 17 %, паслугі — каля 48 %), у тым ліку апрацоўчай прамысловасці — 18 %.

Прыродны газ — у апошнія гады стаў галоўным багаццем краіны, пасунуўшы на гэтай пазіцыі волава (моцная канкурэнцыя з боку краін Паўднёва-Усходняй Азіі), золата і серабро. Расце вытворчась цынку. Вялікія радовішчы вальфраму, вісмуту, сурмы.

Прадпрыемствы апрацоўчага сектара прамысловасці пераважна дробныя, мясцовага значэння.

Энергетыка[правіць | правіць зыходнік]

Балівія энергетычна самадастатковая. Электрычнасці вырабляецца больш, чым спажываецца (адпаведна: 4,1 млрд. КВт*гадзін і 3,8 млрд. КВт*гадзін, 2002). Краіна валодае пятымі па велічыні ў Паўднёвай Амерыцы разведанымі запасамі нафты і другімі (пасля Венесуэлы) — прыроднага газу.

Знешнеэканамічныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Балівія — член Андскай супольнасці (Балівія, Венесуэла, Калумбія, Перу і Эквадор), асацыіраваны член Меркасур (таксама як Венесуэла, Калумбія, Перу, Чылі і Эквадор). У снежні 2004 абвешчаны планы аб’яднання дзвюх арганізацый у Паўднёваамерныканскую супольнасць нацый (на ўзор ЕС).

Сальда балівійскага знешняга гандлю ў 2004 дзякуючы газу стала станоўчым і склала 340 млн. USD. Плацёжны баланс застаецца адмоўным (прыкладна 300 млн. USD) з-за вялікага знешняга доўгу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]