Леда (спадарожнік)
Леда | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Charles T. Kowal[d] |
Дата адкрыцця | 14 верасня 1974 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 11 098 480 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,16 |
Перыяд абарачэння | 242,02 суткі[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 11 exagram[2] |
Атмасфера | няма |
Леда (ад стар.-грэч.: Λήδα), таксама вядомы як Юпітэр XIII — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены Чарльзам Ковалем 14 верасня 1974 года на фатаграфічных пласцінках, якія экспанаваліся за тры дні да гэтага ў Паламарскай абсерваторыі (з 11 па 13 верасня; Леда была захаваная на ўсіх). Таму афіцыйнай датай адкрыцця лічыцца 11 верасня 1974 года. Спадарожнік быў названы ў гонар Леды, каханай Зеўса з грэчаскай міфалогіі. Коваль прапанаваў назву, і Міжнародны астранамічны саюз афіцыйна зацвердзіў яе ў 1975 годзе.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Леда здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 11 165 000 км за 240 дзён і 12 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,15 і нахіл да лакальнай плоскасці Лапласа 27,5 °. належыць да групы Гімаліі.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Леды ў сярэднім складае 20 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 19,5 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NASA FACTS — NASA.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.