(16) Псіхея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(16) Псіхея Сімвал астэроіда ПсіхеяM:
Psyche VLT.png
Адкрыццё
Першаадкрывальнік А. дэ Гаспарыс
Месца выяўлення Абсерваторыя Кападзімонтэ
Дата выяўлення 17 сакавіка 1852
Эпанім Псіхея
Катэгорыя Галоўны пояс астэроідаў
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 18 красавіка 2013 года
JD 2456400.5
Эксцэнтрысітэт (e) 0,1367578
Вялікая паўвось (a) 437,235 млн км
(2,9227335 а.а.)
Перыгелій (q) 377,439 млн км
(2,5230269 а.а.)
Афелій (Q) 497,03 млн км
(3,3224401 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 825,081 сут (4,997 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 17,34 км/с
Схіленне (i) 3,09848°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 150,28885°
Аргумент перыгелія (ω) 227,12299°
Сярэдняя анамалія (M) 216,34141°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 253,16 ± 4 км (IRAS)
240 × 185 × 145 км[1]
186 км (сфера)
Маса 2,27×1019 кг[1]
Шчыльнасць 3,3 ± 0,7 г/см³[2]
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,06 м/с²
2-я касмічная скорасць 0,154 км/с
Перыяд вярчэння 4,196 гадз[3]
Спектральны клас M(X)
Бачная зорная велічыня 9,22 — 12,19m
Абсалютная зорная велічыня 5,90m
Альбеда 0,1203
Сярэдняя тэмпература паверхні 160 К (−113 °C)

(16) Псіхея  — вельмі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да багатага металамі спектральнага класа M. Дзякуючы значным памерам і высокаму ўтрыманню металаў у пародзе на яго даводзіцца амаль 1 % масы ўсіх целаў пояса астэроідаў, што дазваляе яму ўваходзіць у дзясятку самых масіўных астэроідаў галоўнага пояса. Ён быў адкрыты 17 сакавіка 1852 года італьянскім астраномам Анібале дэ Гаспарысам у абсерваторыі Кападзімонтэ ў Неапалі і названы ў гонар Псіхеі, увасаблення душы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[4]. Першапачаткова першыя астэроіды атрымлівалі спецыяльныя сімвалы нароўні з планетамі. Але пасля, калі колькасць адкрытых астэроідаў пераваліла за паўтара дзясятка, ад гэтай сістэмы вырашана было адмовіцца. Наўзамен яе ў 1851 годзе нямецкі астраном Іаган Энке прапанаваў выкарыстоўваць перад назвай астэроіда яго парадкавы нумар у круглых дужках. А Псіхея як раз і стала першым астэроідам, які быў адкрыты пасля зацвярджэння гэтай прапановы[5]. Вынікі радыёлакацыйных даследаванняў дазваляюць гаварыць пра даволі высокае ўтрыманне жалеза і нікелю ў пародах астэроіда[6][7], прычым без усякіх прымешак вады ці вадазмяшчальных мінералаў[8], што з’яўляецца даволі вялікай рэдкасцю сярод металічных астэроідаў класа M. Таксама прысутнічае невялікая колькасць піраксенаў[9]. На падставе гэтага можна было б выказаць здагадку, што Псіхея ўяўляе сабой не што іншае, як фрагмент, — а менавіта металічнае ядро, — буйнейшага цела, протаастэроіда, які быў пасля разбураны ў выніку сутыкнення з іншым буйным аб’ектам. Зрэшты, калі б Псіхея з’яўлялася рэшткай нейкага бацькоўскага цела, то можна было б чакаць прысутнасці і іншых фрагментаў гэтага цела на падобных арбітах, як у выпадку з астэроідам Веста. Тым не менш, астранамічныя назіранні паказваюць іх поўную адсутнасць — Псіхея не ўваходзіць ні ў адно астэроіднае сямейства[10]. Паводле адной з гіпотэз, катастрофа адбылася ў самым пачатку гісторыі Сонечнай сістэмы і ўсе сляды сутыкнення, накшталт пылі і дробных фрагментаў, былі рассеянны за мільярды гадоў, якія прайшлі з часу гэтай катастрофы. Падобнае магло адбыцца за кошт далейшых сутыкненняў гэтых фрагментаў з іншымі астэроідамі, а таксама іх трапленні ў зоны арбітальных рэзанансаў, якія маглі сказіць іх арбіты да непазнавальнасці. Вялікія памеры і высокая шчыльнасць робіць Псіхею досыць масіўнай, каб аказваць гравітацыйныя абурэнні на арбіты іншых драбнейшых астэроідаў, у выпадку іх збліжэння з ёю. Падобныя падзеі дазваляюць з даволі высокай ступенню дакладнасці вымераць масу гэтага цела. Першапачаткова маса астэроіда ацэньвалася ў 5×1019 кг, а шчыльнасць — у 6,49 ± 2,94 г/см³[1], але пасля адзнака масы была зніжана да 2,57×1019 кг[11]. Па апошніх даных маса Псіхеі складае 2,27×1019 кг. Разам з тым вяліся назіранні з мэтай усталявання памераў астэроіда, на заснаванні якіх таксама можна было б судзіць пра шчыльнасць гэтага цела. Так паводле даных інфрачырвонага тэлескопа IRAS максімальны памер Псіхеі першапачаткова ацэньваўся ў 253 км, але аналіз пакрыцці зорак, якія назіраліся ў Мексіцы 22 сакавіка і 16 мая 2002 года, дазволіў ідэнтыфікаваць яго як эліпсоід з памерамі 214×181×145 км[12] і шчыльнасцю адпаведна 3,3 ± 0,7 г/см³[2]. Таксама, на заснаванні крывы бляску астэроіда, усталявана што яго вось вярчэння арыентавана на адну з двух магчымых пунктаў з каардынатамі (β, λ) = (-9°, 35°) і (β, λ) = (-2°, 215°) з дакладнасцю да ± 10°[13]. Гэта сведчыць пра нахіл восі вярчэння астэроіда прыблізна 95° — гэта значыць ён круціцца «лежачы на боку», як і планета Уран[14].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Jim Baer. Recent Asteroid Mass Determinations(недаступная спасылка). Personal Website (2011). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2013. Праверана 14 красавіка 2012.
  2. а б Lupishko, D. F. (2006). "On the bulk density and porosity of M-type asteroid 16 Psyche". Solar System Research 40 (3): 214–218. doi:10.1134/S0038094606030051. Bibcode2006SoSyR..40..214L. 
  3. PDS lightcurve data
  4. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 16. — ISBN 3-540-00238-3.
  5. Hilton, J.. When Did the Asteroids Become Minor Planets?. U.S. Naval Observatory (17 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2010. Праверана 3 красавіка 2007.
  6. S.J. Ostro (1985). "Radar observations of asteroids and comets". Astronomical Society of the Pacific, Publications 97: 877. doi:10.1086/131619. Bibcode1985PASP...97..877O. 
  7. C. Magri et al. (1999). "Mainbelt Asteroids: Results of Arecibo and Goldstone Radar Observations of 37 Objects during 1980–1995". Icarus 140 (2): 379. doi:10.1006/icar.1999.6130. Bibcode1999Icar..140..379M. 
  8. E. Merenyi et al. (1997). "Prediction of Water in Asteroids from Spectral Data Shortward of 3 µm". Icarus 129 (2): 421. doi:10.1006/icar.1997.5796. Bibcode1997Icar..129..421M. 
  9. P.S. Hardersen, M.J. Gaffey and P.A. Abell (2005). "Near-IR spectral evidence for the presence of iron-poor orthopyroxenes on the surfaces of six M-type asteroids". Icarus 175 (1): 141. doi:10.1016/j.icarus.2004.10.017. Bibcode2005Icar..175..141H. 
  10. D.R. Davis, P. Farinella, & M. Francesco (1999). "The Missing Psyche Family: Collisionally Eroded or Never Formed?". Icarus 137 (1): 140. doi:10.1006/icar.1998.6037. Bibcode1999Icar..137..140D. 
  11. Astrometric masses of 21 asteroids, and an integrated asteroid ephemeris. Celestial Mechanics and Dynamical Astronomy.(недаступная спасылка) (2008). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2011. Праверана 11.10.2008.
  12. Occultation of TYC 5783-01228-1 by (16) Psyche 2004 May 16. Royal Astronomical Society of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2008. Праверана 4 снежня 2008.
  13. M. Kaasalainen et al. (2002). "Models of Twenty Asteroids from Photometric Data". Icarus 159 (2): 369. doi:10.1006/icar.2002.6907. Bibcode2002Icar..159..369K. http://www.rni.helsinki.fi/~mjk/IcarPIII.pdf. Retrieved on 16 May 2006. 
  14. Models of Twenty Asteroids from Photometric Data

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]