2000 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
Манеты Нацыянальнага банка РБ: Віцебск, 20 рублёў, рэверс, мастак — Таццяна Радзівілка і Царква–крэпасць Сынкавічы, 20 рублёў, рэверс, мастак — Т. Катовіч
|
2000 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 красавіка — 5 красавіка: фестываль мастацтва Беларусі ў Познані, Польшча, галерэя «ARSENAL»
- 14 красавіка — 25 красавіка: выстаўка «Адраджэнне — 2000», Палац мастацтва, Мінск.
- 1 мая — 8 мая: персанальная выстаўка мастака Алеся Пушкіна ў Коханава, Дом Культуры[1]
- 2 ліпеня: адкрыццё выстаўкі «Nowa stuka Bielarusi», Варшава, галерэя Уяздоўскі палац
- выстаўка «Мастацкія дынастыі», Палац мастацтва, Мінск
- «Метызы», выстаўка твораў мастака Андрэя Скіцёва, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[2]
- «INSITA — 2000», нацыянальная выстаўка інсітнага мастацтва , Віцебск[3]
- «Беларусь трэцяму тысячагоддзю», рэспубліканская выстаўка ў Палацы мастацтва, Мінск
- «Новыя імёны», рэспубліканская выстаўка, Палац мастацтва, Мінск[4]
- «Белая шэрань», персанальный праект Міхаіла Баразны. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- «Час белых ценяў». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- «Новая калекцыя». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- «Ілюзія адлегласцяў», II міжнародны тэматычны выставачны праект. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь; Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава
- ІІІ Усебеларускі фестываль нацыянальных культур у Гродне. У конкурсе на лепшую творчую працу, прысвечаную фестывалю, перамог гродзенскі мастак Аляксандр Сільвановіч. У цэнтры яго твора ў тэхніцы зграфіта — герб сталіцы фестывалю, па баках — галубы, аздобленыя нацыянальным арнаментам, як сімвал нацыянальных аб’яднанняў, якія ўдзельнічалі ў фестывалі. Выканаць роспіс Аляксандру Сільвановічу дапамаглі мастакі Сяргей Грыневіч, Мікалай Крукаў і Васіль Мартынчук. Пано ўпрыгожыла дом №6 па вуліцы Савецкай у Гродне[5]
- Персанальная выстаўка мастака Абрама Рабкіна ў Мінску. Аўтар прадмовы да каталогу выстаўкі — мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн
- «Чарнобыль вачыма беларускіх мастакоў», выстаўка ў Еўрапарламенце і штаб-кватэры НАТА. Брусель, фота 2000 г. Сярод удзельнікаў — Віктар Шматаў, Валерый Шкаруба і іншыя
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 13 сакавіка — Мастацкі музей Брэста
- 14 мая — Капыльскі раённы краязнаўчы музей
- 28 верасня — помнік Еўфрасінні ў Полацку. Скульптар — Ігар Голубеў[6]
- 26 лістапада — Музей Уладзіміра Караткевіча
- Дом Ваньковічаў — помнік палацава-сядзібнай архітэктуры
- Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 14 мая — Валяр'яна Жолтак, беларускі мастак
- 18 мая — Раіса Кудрэвіч (нар. 1919), беларускі жывапісец і графік
- 14 верасня — Галіна Русак (нар. 1930), беларускі мастак, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамерыканскага руху за правы жанчын, прафесар (1993)
- 29 снежня — Генрых Яўгенавіч Ціхановіч (нар. 1937), беларускі мастак, педагог
- Уладзімір Кухараў (нар. 1916), беларускі савецкі мастак-партрэтыст
Галерэя скульптуры
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя жывапісу
[правіць | правіць зыходнік]-
Аляксей Кузьміч, «Расія, якая тоне»
-
Віктар Шматаў, эцюд
Зноскі
- ↑ Галерэя Алеся Пушкіна Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Прэс-рэлiз аб адкрыццi выстаўкі «Каханне ды інш.»
- ↑ Электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі Архівавана 26 студзеня 2021.
- ↑ Васіль Зянько Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20140607083710/http://grodnonews.by/ru/0/19607/news Архівавана 7 чэрвеня 2014. Архівавана 7 чэрвеня 2014. Архівавана 7 чэрвеня 2014. Архівавана 7 чэрвеня 2014. Архівавана 7 чэрвеня 2014. В преддверии фестиваля областное отделение Союза художников провело конкурс на лучшую творческую работу, посвященную ІІІ Всебелорусскому фестивалю национальных культур. (руск.)] Архівавана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ Памятник Евфросинии Полоцкой: фото, описание (руск.)