Перайсці да зместу

Didgori

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Didgori
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Tbilisi Aircraft Manufacturing[d]
Узбраенне NSV machine gun[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2011
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дыдгоры» (груз. დიდგორი) — сямейства бронемашын, распрацаванае ў Грузіі[1]. Назва выбрана ў гонар Дыдгорскай бітвы[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бронемашына была распрацавана ў 2011 годзе дзяржаўным ваенным навукова-тэхнічным цэнтрам «Дэльта».

14 бронемашын[3] «Дыдгоры» и «Дыдгоры-2» былі ўпершыню паказаны на парадзе ў Тбілісі 26 мая 2011, у Дзень незалежнасці[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бронемашына пабудавана на аснове шасі і агрэгатаў ад пікапаў серыі Ford Super Duty. Мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы машыны, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне. Экіпаж складаецца з двух чалавек, прадугледжана магчымасць перавозкі некалькіх пяхотнікаў.

Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў, размешчаных пад вуглом. У бартах баявога аддзялення маецца дзве дзверы для кіроўцы і камандзіра машыны, трэція дзверы для пасадкі і высадкі дэсанту знаходзіцца ў карме. На даху могуць быць устаноўлены розныя віды зброі: напрыклад, 40-мм аўтаматычны гранатамёт або процітанкавая кіраваная зброя.

Бронемашына абсталявана цеплавізарам. Інфармацыя з камер выводзіцца на тры дысплея: адзін для механіка-кіроўцы, адзін для камандзіра і яшчэ адзін для пяхотнікаў.

Браніраванне забяспечвае абарону ад агню са стралковай зброі і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў. Супрацьмінная абарона адпавядае ўзроўню 2b STANAG. Абарона ніжняй частцы машыны складаецца з 3 слаёў[1].

Мадыфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Didgori-1 — экіпаж 8 + 1 (кулямётчык), V-вобразны
  • Didgori-2 — экіпаж 6 + 3 (кулямётчык).
    • Машына кіравання і сувязі[5]
    • Машына з ракетным модулем[6]
  • Didgori-3 — мадэль 2010 года, упершыню прадстаўлена ў маі 2012 года[7]
  • Didgori Medevac — браняваная медыцынская машына
  • Didgori Meomari — самаходны 120-мм мінамёт, дэманстрацыйны ўзор прадстаўлены ў 2019 годзе на выставе ўзбраення IDEX-2019. Баявая маса — 8,2 тоны, экіпаж — 5 чалавек (кіроўца, камандзір і разлік мінамёта з трох чалавек). Мінамётны комплекс уяўляе сабой канструктыўны аналаг 120-мм мінамётнага комплексу «Алакран» іспанскай кампаніі NTGS, але без прывадаў навядзення мінамёта[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б В Грузии продемонстрировали новые бронемашины «Дидгори» с противоминной защитой(недаступная спасылка) // «Оружие России» от 5 июня 2011
  2. Грузинская тачанка. В Тбилиси во время парада продемонстрировали БТР местного производства Архівавана 8 верасня 2023. // «Взгляд. RU» от 26 мая 2011
  3. Грузия продемонстрировала новые бронемашины «Дидгори» с противоминной защитой Архівавана 21 жніўня 2014. // «АРМС-ТАСС» от 3 июня 2011
  4. Грузия // «Зарубежное военное обозрение», № 9 (774), 2011. стр.91
  5. ინტეგრირებული ქსელების მანქანის პრეზენტაცია Архівавана 5 жніўня 2016. / официальный сайт министерства обороны Грузии от 28 января 2014
  6. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2016. Праверана 26 чэрвеня 2016.
  7. Грузинская бронемашина ДИДГОРИ-3. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 28 студзеня 2013.
  8. Грузия // "Зарубежное военное обозрение", № 4 (865), апрель 2019. стр.89

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грузинский бронеавтомобиль «Дидгори» // «Зарубежное военное обозрение», № 11 (812), ноябрь 2014 (цветная вклейка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]