Перайсці да зместу

AIL Storm

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AIL Storm
Вытворца Automotive Industries Ltd.
Звязаныя
Jeep Wrangler
Фотагалерэя на Wikimedia Commons AIL Storm на Вікісховішчы

AIL Storm (іўр.: סופה, Sufa) — пазадарожнік ізраільскай вытворчасці на базе Jeep Wrangler. Вырабляецца кампаніяй Automotive Industries Ltd. з 1990 года.

Storm I[правіць | правіць зыходнік]

M-240 Storm MultiMission Vehicle стаў першым пакаленнем машын Storm[1].

Распрацоўка прызначалася для ізраільскай арміі, але пазней машына трапіла і на цывільны рынак. Мае звычайную кампаноўку з размяшчэннем рухавіка ў пярэдняй частцы. Ззаду прадугледжана размяшчэнне пасажыраў альбо грузаў. Кіроўца сядзіць пасярэдзіне. Аўтамабіль абсталёўваецца 6-цыліндравым радным бензінавым рухавіком AMC аб’ёмам 3,983 літра з упырскам паліва (180 к. с.) альбо 2,5-літровым 4-цыліндравым дызельным рухавікомм Volkswagen (118 к. с.)[2].

Storm II[правіць | правіць зыходнік]

AIL Storm II

Пачынаючы з 2006 года, AIL пачаў пастаўкі ўдасканаленай мадэлі для Арміі абароны Ізраіля — M-242 Storm Mark II. Быў унесены шэраг істотных змяненняў. Найбольш відавочным змяненнем стала даданне падвойных пасажырскіх дзвярэй[3][4][5].

Каробка перадач перадач механічная, з шасцю хуткасцямі. У машыны больш шырокая каляіна восяў, чым у папярэдніка. Рысорная падвеска была заменены падвескай з вінтавымі спружынамі спераду і ззаду. Таксама аўтамабіль абсталяваны прадухіляльнікамі слізгацення, кандыцыянерам і прайгравальнікам кампакт-дыскаў. Storm II выпускаецца ў браніраванай версіі. У гэтай варыяцыі выкарыстоўваюцца 2,8-літровы турбадызельны рухавік VM Motori і аўтаматычная каробка перадач[4][5].

Storm III[правіць | правіць зыходнік]

AIL Storm III

Storm Mark III выбарбяецца з 2008 года. Аўтамабіль мае значна большую максімальную грузападымальнасць, 2,8-літровы італьянскі турбадызельны рухавік VM Motori і аўтаматычную каробку перадач[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ezra HaLevi (2006-06-28). "Israeli Jeep Ties Past to Present and Future". Arutz Sheva. Праверана 2008-07-06.
  2. 4x4 סופה: מפרט טכני. Automotive Equipment & Vehicles. Архівавана з першакрыніцы September 7, 2007. Праверана 24 кастрычніка 2007.
  3. he:ה"סופה" החדשה מגיעה לצה"ל (іўрыт). IDF Spokesperson's Unit (25 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы March 11, 2007. Праверана 19 ліпеня 2007.
  4. а б אסף קציר. he:סופה 2 במבחן שטח (іўрыт). Jeepolog.com (15 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 July 2008. Праверана 6 ліпеня 2008.
  5. а б מישל דור (2006-06-27). הג'יפ החדש של צה"ל: סופה 2(іўр.). Ynet. Архівавана з арыгінала 2007-09-30. Праверана 2008-07-06.
  6. בני ברק (2007-05-29). תעשיית רכב נצרת תציג בקרוב את הסופה-3(іўр.). Ynet. Праверана 2008-07-06.