Перайсці да зместу

Casspir

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Casspir
Выява
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Casspir — мінаабаронены бронетранспарцёр вытворчасці ПАР.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бронетранспарцёр мае колавы ход з поўным прывадам (4 × 4). Экіпаж складаецца з 2 чалавек; машына здольная таксама ўзяць на борт 12 салдат, уключаючы іх узбраенне і абсталяванне. Пасіўная абарона ад мін закладзена ў асаблівай канструкцыі бронетранспарцёра. Кабіна кіроўцы і матор яго размешчаны гэтак высока, што параза кіроўцы або гібель салдат пры падрыве зарада пад машынай практычна выключаны. Здольны перасякаць ямы і канавы шырынёй аж да 1 метра. У сярэдняй частцы машыны створана V-вобразная абцякальная ахоўная панэль для засцярогі салдат пры выбухах па баках ад машыны. Браня надзейна абараняе экіпаж як ад мінных аскепкаў, так і ад паразы ручной агнястрэльнай зброяй.

Асаблівай перавагай з’яўляецца высокая мінаабароненасць (ступень 3) і адносная прастата рамонту ў палявых умовах. Усё гэта робіць бранявік прывабным не толькі для ўзброеных сіл розных краін, але і для міжнародных арганізацый, якія ўдзельнічаюць у правядзенні гуманітарных акцый.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Casspir Mk. 1
  • Casspir Mk. 2
  • Casspir Mk. 2C (I)
  • Casspir Mk. 3 — з 6-цыліндравым турбадызелем ADE-352T, магутнасцю 170 к. с.
  • Casspir Mk. 6 Protector — мадыфікацыя з колавай формулай 6 × 6 і 4 × 4, створаная на шасі грузавіка Урал-4320, абсталяваная расійскім дызельным рухавіком ЯМЗ-236НЕ2, магутнасцю 230 к.с. (169 кВт), і механічнай каробкай перадач ЯМЗ-236У. Супрацьмінная абарона забяспечвае падрыў 21-кг зарада пад колам і 14-кг зарада пад корпусам машыны. Машына створана сумесна паўднёваафрыканскай кампаніяй BAE Systems Land Systems South Africa і індыйскай Mahindra & Mahindra, вырабляецца на сумесным прадпрыемстве Defence Land Systems India (DLSI) у Індыі[1].
  • Casspir NG 2000 — мадыфікацыя з трансмісіяй Mercedes-Benz і дызельным рухавіком Atlantis OM352A.
  • Casspir NG 2000B — Casspir NG 2000 з трансмісіяй 4x4 1729VX Model Euro II паўднёваафрыканскай кампаніі Powerstar і без электронных інтэрфейсаў кіравання рухавіком.
  • Buffalo MPV — амерыканскі бронетранспарцёр і баявая інжынерная машына 6 × 6.

Аператар[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Casspir Mk VI Protector. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 29 лістапада 2013.
  2. «Военный Паритет»: Ангола заказала южноафриканские бронеавтомобили Casspir NG 2000B. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 29 лістапада 2013.
  3. The Military Balance 2016. — P. 430.
  4. The Military Balance 2012. — P. 244.
  5. Stockholm International Peace Research Institute — Arms Transfers Database. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 29 лістапада 2013.
  6. The Military Balance 2021. — P. 476.
  7. The Military Balance 2016. — P. 458.
  8. The Military Balance 2012. — P. 445.
  9. The Military Balance 2016. — P. 277.
  10. The Military Balance 2012. — P. 449.
  11. The Military Balance 2016. — P. 466.
  12. The Military Balance 2016. — P. 475.
  13. The Military Balance 2012. — P. 453.