Перайсці да зместу

Фахд (БТР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фахд
араб. فهد‎‎
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Arab Organization for Industrialization[d]
Рухавік дызельны рухавік
Усяго выраблена 1 907
Дызайнер Rheinmetall
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1986
Даўжыня
  • 6 м
Шырыня 2,45 м
Вышыня 2,25 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Fahdегіпецкі бронетранспарцёр з колавай формулай 4x4. Створаны на базе шасі грузавіка Mercedes-Benz LAP 1117/32[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Корпус суцэльназварны сталёвы. Браня забяспечвае поўную абарону ад снарадаў калібра 7,62 мм і аскепкаў. Аўтамабіль абсталяваны кандыцыянерам. Кіроўца сядзіць у пярэдняй частцы машыны з левага боку, а камандзір — справа. Дэсантнае аддзяленне знаходзіцца ў задняй частцы корпуса. Дэсант сядзіць на індывідуальных коўшападобных сядзеннях па цэнтры машыны тварам вонкі[1].

Узбраенне мацуецца на даху. Яно звычайна складаецца з трох кулямётаў ПК альбо FN MAG[2].

БТР Fahd развівае максімальную хуткасць да 100 км/г. Сярэдняя хуткасць складае 65 км/г. Рухавік 4-тактны дызельны Mercedes-Benz Diesel OM 366 LA з вадзяным астуджэннем у 280 к.с. пры 2200 абаротах у хвіліну. Машына здольная пераадольваць схілы да 80%, бакавыя ўхілы да 30%, траншэі шырынёй да 0,8 м, вертыкальныя перашкоды вышынёй 0,5 м. Радыус павароту складае 8 м[2].

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца як камандна-штабная машына, машына хуткай дапамогі, лёгкабраніраваная эвакуацыйная машына. Прымяняецца для барацьбы з масавымі беспарадкамі, мініравання і размініравання[3][4].

Таксама маюцца наступныя мадыфікацыі:

  • Fahd 240. Мае больш магутны рухавік і невялікае павелічэнне броні[4]. Важыць 11,6 тоны[1][2]. Узбраенне складаецца з 20-міліметровай аўтаматычнай гарматай і супрацьтанкавай кіраванай ракетай MILAN[5].
  • Fahd 240. Мае 2,5-тонны паваротны гідраўлічны кран, усталяваны на задняй частцы даху з тэлескапічнай стралой. Вага машыны — 13 тон, вышыня — 2,8 метра[6]. Аўтамабіль абсталёўваецца паветраным кампрэсарам, электрычным блокам, зараднай прыладай для акумулятараў, выпрабавальным блокам, шліфавальнай машынкай, камплектам для рамонту шын, камплектам радыятараў, наборам інструментаў[6].
  • Fahd 280 w/ BTM-208 Turret. Абсталяваны вежай з падвойным узбраеннем, якая мае 12,7 мм альбо 7,62 мм мм кулямёт. Даданне вежы патрабуе трэцяга члена экіпажа, наводчыка, але гэта не ўплывае на пасажыраўмяшчальнасць. Вежа — французская BTM-208, вырабленая па ліцэнзіі французскай кампаніі SAMM. Абсталяваны прыцэльным тэлескапічным перыскопам, перыскопам з паваротным люстэркам[7].
  • Fahd 280-30. Прэзентаваны ў 1990 годзе[8]. Узброены 30-мм аўтаматычнай гарматай з падвойным сілкаваннем, адзін для фугасных снарадаў, другі — для бронебойных снарадаў. Таксама мае спараны 7,62-мм кулямёт ПК і пускавую ўстаноўку СТКР[2].
  • Fahd 300. Прэзентаваны на выставе EDEX 2018[9][10]. Пабудаваны на шасі Tatra. Абсталявана турбадызельным рухавіком Cummins, развіваючы максімальную хуткасць да 105 км/г. Можа змясціць 13 вайскоўцаў, уключаючы кіроўцу, камандзіра і наводчыка. V-вобразная канструкцыя корпуса забяспечвае абарону ад мін і самаробных выбуховых прылад[9][10].

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

БТР выкарыстоўваецца Алжырам[1][6], Бангладэш[11], Бурундзі[12], Буркіна-Фасо[13][14], ДР Конга[15], Егіптам[16], Іракам[17], Францыяй[14], Кувейтам, Малі[15], Аманам[18][19], Суданам[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Kader Fahd armoured personnel carrier. Jane's Information Group (23 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2009. Праверана 27 студзеня 2009.
  2. а б в г FAHD(недаступная спасылка). Kader factory. Архівавана з першакрыніцы December 29, 2008. Праверана 27 студзеня 2009.
  3. а б Fahd-240. Military. U.S. Cavalry, Global security. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2009. Праверана 27 студзеня 2009.
  4. а б FAHD armoured vehicle(недаступная спасылка). Arab Organization for Industrialization. Архівавана з першакрыніцы September 12, 2007. Праверана 27 студзеня 2009.
  5. Fighting vehicles: Armored Personnel Carriers and Infantry Fighting Vehicles(недаступная спасылка) 57, 58. Greenhill Books-Vector Publicity and Communication (1996). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 23 лютага 2009.
  6. а б в Kader Fahd 240 Recovery and Repair Vehicle. Jane's Information Group (2 снежня 2008). Праверана 27 студзеня 2009.
  7. With BTM–208 turret (12.7MM + 7.62MM) MG(недаступная спасылка). Kader factory. Архівавана з першакрыніцы December 29, 2008. Праверана 4 лютага 2009.
  8. FAHD armoured vehicle. Military Today. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2009. Праверана 28 студзеня 2009.
  9. а б Burundi army operating Fahd-300 4x4 APC armored personnel carriers | Defense News February 2022 Global Security army industry | Defense Security global news industry army year 2022 | Archive News year. www.armyrecognition.com (16 лютага 2022). Праверана 22 лістапада 2023.
  10. а б Zayan. الجيش البروندي يقوم بتشغيل المدرعة فهد Fahd-300 المصرية (ар.) (16 лютага 2022). Праверана 22 лістапада 2023.
  11. Trade Registers(недаступная спасылка). SIPRI. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 22 студзеня 2020.
  12. Burundi army operating Fahd-300 4x4 APC armored personnel carriers. www.armyrecognition.com (16 лютага 2022).
  13. زيادة الطلب على المدرّعة المصرية "فهد" وفرنسا أول المتعاقدين - جريدة البلاغ (ар.) (17 ліпеня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  14. а б Burkina Faso, France buys FAHD armored vehicles from Egypt (англ.). Military Africa (12 чэрвеня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  15. а б Trade Registers. Armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 20 лістапада 2014.
  16. admin. France buys Egyptian-made armored vehicles (англ.). Defense Arabia (18 чэрвеня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  17. Iraqi equipment & vehicles(недаступная спасылка). Bjoern Clausen. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2009. Праверана 27 студзеня 2009.
  18. Oman(недаступная спасылка) 7. INSS. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2008. Праверана 7 лютага 2009.
  19. Sudan(недаступная спасылка) 6. INSS. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 7 лютага 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]