Перайсці да зместу

Buffel (БТР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Buffel
Выява
Краіна паходжання
Усяго выраблена 2 985
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1978
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Buffel (афр.: буйвал, вымаўляецца як «буфел»[1]) — паўднёваафрыканскі бронетранспарцёр. Па заходняй класіфікацыі — мабільная машына пяхоты, IMV.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваны Саветам па навуковых і прамысловых даследаваннях пры парламенце ПАР. Buffel стаў першым у свеце транспартным сродкам з эфектыўнай абаронай ад наземных мін[2]. Паўднёваафрыканскай арміяй БТР пачаў выкарыстоўвацца з 1978 года. Машына прымяналася ў ходзе Пагранічнай вайны супраць намібійскіх партызан[3][4]. З 1980-х гадоў распрацоўка пастаўлялася на экспарт. Усяго было выраблена каля 2400 адзінак[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Buffel выкарыстоўваў шасі, рухавік і некаторыя іншыя кампаненты ад Mercedes-Benz U416-162 Unimog. Кабіна і дэсантнае аддзяленне браніраваны. Кабіна размяшчалася злева, маторны адсек — справа. Пазнейшыя мадэлі замянілі арыгінальны рухавік Mercedes-Benz OM352 копіямі, вырабленымі па ліцэнзіі заводам Atlantis Diesel Engines[5].

Мінную абарону забяспечвала V-вобразнае дно. Акрамя таго, каб дапамагчы рассейваць энергію ад выбухаў мін, шыны часам напаўнялі вадой, дадаючы каля 500 кг на кола да масы аўтамабіля[6].

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёваафрыканскія:

  • Buffel — арыгінал
  • Buffel Mk 1 — палепшаны рухавік, іншы бампер
  • Buffel Mk 1B — дыскавыя тармазы замянілі барабаннымі
  • Log Buffel — грузавая версія, стандартны Buffel са знятым сядзеннем з дэсантнага аддзялення
  • Buffel Mk IIA — з закрытым дэсантным аддзяленнем і вялікімі куленепрабівальнымі вокнамі па баках і ззаду[5]
  • Buffel Mk IIB — грузавік, заяўленая грузападымальнасць складае 2,637 тон[5]

Шры-ланкійскія:

  • Unicorn
  • Unibuffel — з рухавіком Tata і Leyland і закрытым дэсантным аддзяленнем.

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

БТР выкарыстоўваўся арміямі Малаві[7], Шры-Ланкі[7], Уганды[8], Замбіі[7], ПАР[9], Зімбабвэ[10].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бронетранспортер «Буффел», по прозвищу «рвотная повозка», для войск ЮАР
  2. Heydenrychsays. Buffel APC/MPV (англ.). Tank Encyclopedia (31 кастрычніка 2019). Праверана 3 лютага 2021.
  3. Surviving The Ride. 30 Degrees South. 19 September 2014. ISBN 978-1-928211-17-4. Праверана 2015-07-24.
  4. Engelbrecht, Leon (2010-01-21), Fact file: Mamba APC/MRAP, DefenceWeb, Праверана 2013-07-09
  5. а б в г Surviving The Ride. 30 Degrees South. 19 September 2014. ISBN 978-1-928211-17-4. Праверана 2015-07-24.
  6. Heydenrychsays. Buffel APC/MPV (англ.). Tank Encyclopedia (31 кастрычніка 2019). Праверана 3 лютага 2021.
  7. а б в Trade Registers. Armstrade.sipri.org. Праверана 20 лістапада 2014.
  8. "Uganda: SA Sends in Police Armour as Museveni Faces Civil Unrest". South Scan. Washington, D.C. 22 April 2005. Архівавана з арыгінала December 30, 2016. Праверана 30 December 2016.
  9. Camp, Steve; Helmoed-Römer, Heitman (November 2014). Surviving the Ride: A pictorial history of South African Manufactured Mine-Protected vehicles. Pinetown: 30 Degrees South. pp. 31, 239. ISBN 978-1928211-17-4.
  10. Pretty, Ronald (November 1986). Jane's Weapon Systems, 1986–87 (1986 ed.). Macdonald and Jane's Publishers Ltd. p. 1021. ISBN 978-0710608321.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]