BOV M16 Miloš
BOV M16 Miloš | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Аператар | Gendarmery[d], 72nd Special Operations Brigade[d], Cyprus National Guard[d], Serbian Army[d] і Special Anti-Terrorist Unit[d] |
Вытворца | Yugoimport SDPR[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
BOV M16 Miloš — сербскі шматмэтавы браніраваны аўтамабіль з колавай формулай 4x4. Упершыню публічна прадстаўлены на выставе IDEX 2017 у Абу-Дабі (ААЭ)[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль прызначаны для патрулявання, разведкі, выкараставання ў якасці каманднай машыны. Можа прыцягвацца да спецыяльных, памежных і тэрытарыяльных аперацый[2][3].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Грунтуецца на шасі з саманясучым корпусам і мае сучасныя сілавыя агрэгаты з трансмісіяй T700, распрацаваныя кампаніямі Timoney і Texelis, з незалежнай сістэмай падвескі, якая забяспечвае высокую рухомасць у любых умовах мясцовасці і надвор’я. Баявая маса дасягае 14 тон. Кліранс у 420 мм забяспечвае высокую мабільнасць і лепшую праходнасць па бездаражы. M16 Miloš можа пераадольваць схілы з крутасцю да 60%, рухацца па бакавых схілах з крутасцю да 30% і паспяхова пераадольваць траншэі шырынёй да 0,9 м. Можа перасекчы вадаёмы глыбінёй у 1 метр без падрыхтоўкі. Аўтамабіль мае радыус павароту 9 метраў[4].
Стандартны варыянт баявой машыны месціць восем чалавек, з якіх чатыры размяшчаюцца ў кармавой частцы.
Рухавік і трансмісія
[правіць | правіць зыходнік]У пярэдняй частцы машыны ўсталяваны дызельны рухавік Cummins ISB 300 у спалучэнні з аўтаматычнай каробкай перадач Allison 3500SP. У такой канфігурацыі максімальная хуткасць аўтамабіля можа перавышаць 110 км/г.
Абарона
[правіць | правіць зыходнік]Корпус выкананы з адмысловай ліставай сталі. Базавая браня дае некалькі розных узроўняў абароны ў розных частках тэхнікі:
- Абарона III узроўню STANAG 4569 (спераду).
- Абарона III узроўню STANAG 4569 (з іншых бакоў).
- Супрацьмінная абарона ўзроўняў IIa і IIb STANAG 4569 (дно).
Дадатковая балістычная абарона можа быць забяспечана за кошт камбінавання балістычных пласцін дадатковай броні ў залежнасці ад яе прызначэння. Модульная бранявая характарыстыка забяспечвае хуткую замену пашкоджаных пласцін у палявых умовах.
Узбраенне
[правіць | правіць зыходнік]На даху машыны можа быць усталяваны дыстанцыйна кіраваны баявы модуль M15[5], абсталяваны кулямётам калібра 12,7 мм. Ён прымяняецца супраць наземных цэляў на адлегласці да 2000 м і да 1500 м супраць паветраных цэляў. Акрамя баявога модуля на даху машыны ў стандартнай камплектацыі ўстаноўлена 6 аўтаматычных дымавых гранатамётаў. Баявы модуль M15 мае лазерны далямер, дзённы/начны прыцэл праз адпаведныя камеры і шырокавугольную камеру для назірання за полем бою. У 2019 годзе была прадстаўлена версія баявога модуля з кулямётам Minigun.
Могуць быць размешчаныя розныя тыпы турэляў з ручным або аўтаматычным і дыстанцыйным кіраваннем, у тым ліку абсталяваныя кулямётамі рознага калібра і/або гранатамётамі, дальнабойнымі супрацьтанкавымі кіраванымі ракетнымі комплексамі, а таксама зенітна-ракетнымі комплексамі. Оптаэлектронныя цеплавізійныя, тэлевізійныя і радыёлакацыйныя сістэмы могуць быць устаноўлены на асобных тэлескапічных мачтах з рознай вышынёй пры разгортванні. Акрамя магчымых розных вежаў, машына мае 5 амбразур для вядзення агню з асабістай зброі.
Варыянты
[правіць | правіць зыходнік]- Машына агульнага прызначэння і патрулявання.
- Санітарная машына.
- Супрацьтанкавая машына; аснашчаная СТРК «Карнет»[6] або «Нова»[7][8].
- Артылерыйская баявая машына разведкі і кіравання батарэямі; выкарыстоўваецца Нацыянальнай гвардыяй Кіпра[9].
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Srpska vojna industrija na Sajmu naoružanja u Abu Dabiju . Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
- ↑ ARMOURED MULTI-PURPOSE COMBAT VEHICLE 4x4 - BOV M16 MILOSH Архівавана 6 снежня 2022., Yugoimport.com, retrieved 4 Jun 2017
- ↑ Janes | Latest defence and security news . Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 22 красавіка 2023.
- ↑ Milosh BOV M16 4x4 multi-purpose armored combat vehicle Архівавана 21 сакавіка 2023., Army Recognition, 22 March 2017
- ↑ M15 Remote controlled weapon station with 12,7 mm HMG | SDPR - Yugoimport . Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
- ↑ а б Стефановић о набавци "корнета": Србија сада има убојито оружје . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
- ↑ NOVA - Light Attack System | SDPR - Yugoimport . Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
- ↑ Partner 2021: Serbia to buy two C295 airlifters and more H145M helicopters, shows new weapons and equipment . Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
- ↑ ARMOURED MULTI-PURPOSE COMBAT VEHICLE 4x4 - BOV M16 MILOSH Архівавана 6 снежня 2022., Yugoimport.com, retrieved 4 Jun 2017
- ↑ "Cyprus parades new Serbian-made artillery and armoured vehicles". Janes Information Services. 2019-10-03. Архівавана з арыгінала 2022-10-04. Праверана 2021-12-15.
- ↑ MUP kupio BOV Miloš Архівавана 22 красавіка 2023., Press Reader, 3 June 2017
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бронированная многоцелевая боевая машина - БОВ М16 Milosh Архівавана 28 верасня 2022. - Югоимпорт СДПР