RG-35
RG-35 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | BAE Systems Land Systems South Africa[d] |
Дызайнер | Land Systems OMC[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
RG-35 — паўднёваафрыканскі бронеаўтамабіль, распрацаваны Land Systems OMC, даччынай кампаніяй BAE Systems.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Land Systems OMC пачала распрацоўку RG-35 у пачатку 2008 года. Бранявік ствараўся на аснове існуючай серыі RG BAE Systems (RG-31 Nyala, RG-32 Scout і RG-33). Планавалася, што гэта будзе MRAP з высокім узроўнем абароны, грузападымальнасцю і мабільнасцю[1].
У верасні 2009 года на Міжнароднай выставе абарончых сістэм і абсталявання (DSEi) у Лондане распрацоўка прадстаўлена шырокай публіцы. Кіраўніцтва BAE Systems назвала RG-35 «наватарскай машынай новага класа»[2].
Былі распрацаваны версіі 6x6 і 4x4[3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У версіі 6х6 машына можа змясціць 16 чалавек, уключаючы вадзіцеля. Даўжыня браневіка — 7,4 м, шырыня — 2,5 м, вышыня — 2,7 м, дарожны прасвет — 458 мм, поўная маса — 33 000 кг[4], грузападымальнасць — 15 000 кг[2].
Запас ходу аўтамабіля складае 1000 км. Развівае максімальную хуткасць да 115 км/г. Выкарыстоўваецца дызельны рухавік Cummins у спалучэнні з аўтаматычнай каробкай перадач ZF 6HP[5].
Бранявік можа выкарыстоўвацца як камандная, інжынерная, эвакуацыйная альбо медыцынская машына, а таксама як база для ўстаноўкі мінамётаў ці зенітак[3].
RG-35 можа быць абсталяваны гарматнымі вежамі[6]. Гэта дазваляе выкарыстоўваць шырокі спектр узбраення, уключаючы 12,7-мм кулямёты і зброю калібрам да 20 мм. Браняванне адпавядае 4-му ўзроўню па STANAG 4569. Супрацьмінная абарона забяспечана V-вобразным дном[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Foss. RG-35 launched on world market . Janes Information Group (9 верасня 2009). Праверана 29 March 2010.
- ↑ а б Campbell, Keith (25 September 2009). "South African defence company faces future with range of new or improved products". Engineering News. Праверана 29 March 2010.
- ↑ а б Campbell, Keith (8 September 2009). "New groundbreaking fighting vehicle from SA company". Engineering News. Праверана 29 March 2010.
- ↑ Engelbrecht, Leon (8 September 2009). "BAE Systems fields RG35". DefenceWeb. Праверана 29 March 2010.
- ↑ RG35 BAE Systems Mine Protected multi-purpose fighting vehicle(недаступная спасылка). Army Recognition. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана 29 March 2010.
- ↑ Smit, Petronel (19 February 2010). "Locally developed fighter vehicle enters international markets". Engineering News. Праверана 29 March 2010.