Воўк (бронеаўтамабіль)
Воўк | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Дызайнер | GAZ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Воўк» (руск.: «Волк») — расійская паўнапрывадная колавая платформа модульнага тыпу для стварэння бронетранспарцёраў, грузавікоў, цягачоў, шасі для СТКР і ЗРК, камандна-штабных, разведвальна-дазорных, медыцынскіх аўтамабіляў.
Распрацоўшчык — ТАА «Военно-инженерный центр», інжынернае падраздзяленне Ваенна-прамысловай кампаніі (ВПК), якая ўваходзіць у холдынг «Русские машины» — асноўнага акцыянера ААТ «ГАЗ».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабілі «Воўк» не маюць цэльнага корпуса, што з’яўляецца важным адрозненнем ад іх папярэднікаў — бронеаўтамабіляў ГАЗ-2330 «Тыгр». Модульнае выкананне сямейства з’яўляецца асновай у стварэнні ўніфікаваных транспартных платформаў новага пакалення.
Браня навясная, адпавядае класу 6а (3 узровень у адпаведнасці са STANAG 4569) і забяспечвае абарону экіпажа ад усіх асноўных відаў стралковай зброі (нават пры стральбе бранябойнай куляй з вінтоўкі СВД) і аскепкаў снарадаў.
Аўтамабілі «Воўк» прызначаныя для перавозкі асабістага складу, грузаў, буксіравання прычэпаў масай да 2,5 тон. Модульная канструкцыя дазваляе нават у палявых умовах за кароткі час мяняць прызначэнне машыны шляхам устаноўкі модуляў неабходнага прызначэння:
- грузавых, уключаючы і абароненых;
- модуляў сістэм сувязі, інжынерных і тылавых службаў;
- комплексаў узбраенняў — СТРК, мінамётныя ўстаноўкі, ЗРК блізкага дзеяння, сродкі агнявой падтрымкі.
ТТХ
[правіць | правіць зыходнік]- Поўная маса: 7500—11500 кг
- Колавая формула: 4 × 4 або 6 × 6
- Падвеска: незалежная гідрапнеўматычная[1]
- Клірэнс: змяняны ад 250 да 550 мм
- Браня:
- Балістычная абарона — 6а клас
- Супрацьмінна абарона — 2-і клас па STANAG 4569 (6 кг выбухоўкі)
- Рухавік: ЯМЗ-5347-20 4,4 л
- магутнасць: 190, 240 к. с.
- стандарт: Еўра-4
- Грузападымальнасць: 1,5—4,5 т
- Дэсант: 8—18 чал.
- Максімальная хуткасць: 120 км/г
- Запас ходу: 1000 км
- Пераадольвае брод глыбінёй у: 1,5 м
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- ВПК-3927 «Воўк» — мадыфікацыя з колавай формулай 4 × 4 з абароненым модулем кіравання і функцыянальным модулем для перавозкі асабістага складу.
- ВПК-39271 «Воўк-1» — мадыфікацыя з колавай формулай 4 × 4 з абароненым аднааб’ёмным функцыянальным модулем.
- ВПК-39272 «Воўк-2» — мадыфікацыя з колавай формулай 4 × 4 з адкрытым модулем для перавозкі грузаў і асабістага складу з магчымасцю ўстаноўкі функцыянальных модуляў.
- ВПК-39273 «Воўк-3» — мадыфікацыя з колавай формулай 6 × 6 з функцыянальным модулем для перавозкі асабістага складу.
- ВПК-39274 «Воўк-4» — мадыфікацыя з колавай формулай 6 × 6 з супрацьміннай абаронай[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Алексей Хазбиев. Броня по высшему классу// Эксперт. — 2012. — 20—26 августа. — № 33 (815). Архівавана 24 жніўня 2012.
- ↑ Волк, брат Тигра(недаступная спасылка)