Перайсці да зместу

Komatsu LAV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Komatsu LAV
Выява
Бітва
Краіна паходжання
Вытворца Komatsu Limited[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2002
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Komatsu light armored vehicle (яп.: 軽装甲機動車; kei-sōkō-kidōsha) — японскі бронеаўтамабіль, прэзентаваны ў 2002 годзе. Распрацаваны Komatsu Limited[1]. Завадское пазначэнне — KU50W[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Komatsu распрацаваны ў 1997 годзе для замены пазадарожнікаў Toyota Mega Cruiser і лёгкіх грузавікоў Mitsubishi Type 73, якія мелі слабую абарону ад агню стралковай зброі.

Першыя 400 LAV былі прынятыя на ўзбраенне японскай арміі ў сакавіку 2005 года[3]. Падраздзяленні аховы таксама былі абсталяваны LAV у якасці асноўнага транспартнага сродку для патрулявання[4]. Бранявік выкарыстоўваўся сіламі самаабароны Японіі ў час Іракскай вайны[5].

У лютым 2019 года Komatsu абвясціла, што больш не будзе распрацоўваць новыя мадэлі LAV, спаслаўшыся на высокія выдаткі на распрацоўку новай мадэлі і нізкую рэнтабельнасць[6].

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

Бронеаўтамабіль быў пабудаваны прынамсі ў трох серыйных мадэлях: KU50W-0002K, KU50W-0003K і KU50W-0005K[7].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вонкава машына нагадвае французскі бронеаўтамабіль Panhard VBL, але мае 4 дзверы і вялікую кабіну для перавозкі асабістага складу[8][9].

У Komatsu LAV ёсць адкрыты люк у даху машыны, які забяспечвае дадатковую абарону стрэлка з усіх бакоў, калі ён зафіксаваны ў вертыкальным становішчы[8]. Машыны, разгорнутыя ў Іраку, былі абсталяваны ўзмоцненым куленепрабівальным лабавым шклом, кусачкамі для дроту і браняваным кажухом вакол зброевай ўстаноўкі для дадатковай абароны[8].

Браня аўтамабіля вытрымлівае траплення куль калібра 5,56 і 7,62 мм[8].

LAV абсталяваны 4-тактным дызельным рухавіком вадкаснага астуджэння магутнасцю 160 к. с.[8] Сілавы агрэгат усталяваны па цэнтры пярэдняй часткі аўтамабіля для больш раўнамернага размеркавання вагі паміж восямі. Сілавая ўстаноўка забяспечвае максімальную хуткасць у 100 км/г, пераадольваючы больш за 200 міль без дазапраўкі[8][10]. Малы радыус павароту дазваляе аўтамабілю пераадольваць вузкія праходы.

Komatsu LAV можа быць узброены кулямётам Sumitomo M249 або Sumitomo M2HB[9]. На ім таксама можа ўсталёўвацца СТРК Type 01 LMAT або Kawasaki Type 87 для барацьбы з бранятэхнікай, а на задніх бартах — пускавыя ўстаноўкі дымавых гранат[9].

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Komatsu Production Page. Komatsu. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2011. Праверана 25 кастрычніка 2012.
  2. Komatsu LAV Prototype (яп.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 кастрычніка 2012.
  3. Noah Shachtman. Japan's slick armored vehicle (19 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2007. Праверана 14 чэрвеня 2013.
  4. ミリパワ的おもめず航空自衛隊 基地警備部隊車両編 (яп.). tok2.com. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2008. Праверана 15 чэрвеня 2013.
  5. Komatsu LAV (Light Armoured Vehicle), Japan(недаступная спасылка). Army Technology. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 25 кастрычніка 2012.
  6. Takahashi. Komatsu to stop developing LAV for JGSDF. Jane's 360 (21 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2019. Праверана 8 сакавіка 2019.
  7. Komatsu LAV Prototype (яп.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 кастрычніка 2012.
  8. а б в г д е Komatsu LAV (Light Armoured Vehicle), Japan(недаступная спасылка). Army Technology. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 25 кастрычніка 2012.
  9. а б в 軽装甲機動車 (яп.). rightwing. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 28 верасня 2023.
  10. 軽装甲機動車 略称:LAV愛称:ライトアーマー (яп.)(недаступная спасылка). tok2.com. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2013. Праверана 25 кастрычніка 2012.
  11. 陸上自衛隊装備品(1) (яп.). uroneko02.com (27 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]