Перайсці да зместу

Ігар Вячаслававіч Мельнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Вячаслававіч Мельнікаў
Дата нараджэння 26 красавіка 1980(1980-04-26) (44 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя[1] і ваенная гісторыя[d][1]
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2011)
Альма-матар

Ігар Вячаслававіч Мельнікаў (нар. 26 красавіка 1980, Бабруйск) — беларускі гісторык, публіцыст, журналіст, блогер і рэдактар, палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі. Кандыдат гістарычных навук (Беларусь), доктар гуманітарных навук (Польшча). Аўтар шэрагу кніг пра Заходнюю Беларусь.

Нарадзіўся 26 красавіка 1980 года ў Бабруйску. У 2002 годзе скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці «Выкладчык гісторыі і замежнай мовы». У 2005 годзе атрымаў дыплом магістра паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта[2]. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце[3]. У 2015 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя В. Ластоўскага за «значны ўнёсак у даследаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры»[4].

У розны час жыў і працаваў у Мінску і Варшаве, у 2005—2011 гадах — у Маскве: у Дэпартаменце кіравання справамі «Нарыльскі нікель  (укр.)», потым памочнікам прэзідэнта ў адной з расійскіх фінансава-івестыцыйных кампаній[2]. Пасля заканчэння БДПУ некаторы час супрацоўнічаў з газетай «Советская Белоруссия». Пазней супрацоўнічаў з выданнямі «Новы Час», «Беларускі партызан». Быў рэдактарам беларускай версіі сайта «Гістарычная праўда»[3][5]. Праводзіў экскурсіі па Мінску і гістарычным раёнам Беларусі[6]. Лідар групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім»[7].

У 2014 годзе спрабаваў правесці выстаўку, прысвечаную заходнебеларускай тэматыцы і падзеям верасня 1939 года, у Заслаўскім дзяржаўным музеі, аднак кіраўнік ідэалагічнага аддзелу Мінаблвыканкама  (бел. (тар.)) Руслан Трухан забараніў[8]. У 2016 годзе пры падтрымцы Пасольства Польшчы ў Беларусі  (польск.) арганізаваў выстаўку пра беларусаў у Войску Польскім у Нацыянальным гістарычным музеі і Брэсцкай крэпасці[9][10].

У 2017 годзе выдаў мемуары беларускага салдата Арміі Андэрса Паўла Нічыпарука пад назвай «Адысея палешука» са сваімі каментарыямі і літаратурнай апрацоўкай тэксту[11]. Кніга выдадзена за грошы, сабраныя падчас краўдфандынгавай кампаніі на сайце ulej.by[11][12].

6 мая 2018 года правёў экскурсію для вучняў СШ № 7 Кобрына «Кобрынь. Верасень 1939-га», прысвечаную, паводле яго слоў, беларусам, якія аднымі з першых змагаліся з нацыстамі ў Войску Польскім, пасля чаго дырэктара школы выклікалі ў гарвыканкам, а настаўнікі школы мусілі пісаць тлумачэнні[13].

У 2019 годзе арганізаваў выстаўку «Мяжа была пад Мінскам», прысвечаную гісторыі польска-савецкай граніцы  (укр.) 1921—1939 гадоў, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы[14][15].

У 2020 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі як экскурсавод у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці[16].

Як уладальнік узнагароды імя Л. Сапегі прайшоў стажыроўку ў пяці ўніверсітэтах Польшчы. Са студзеня 2022 года ад’юнкт Гістарычнага інстытута  (польск.) Уроцлаўскага ўніверсітэта. У ім зладзіў выстаўку «Лінія Пілсудскага. Затрымаць чырвоны бліцкрыг. Гісторыя польскіх доўгатэрміновых умацаванняў на мяжы з савецкай Беларуссю ў 1930-я гады», прайшоў настрыфікацыю і атрымаў ступень доктара гуманітарных навук у кірунку гісторыя.

Рыхтаваў да выдання манаграфію «Лінія Пілсудскага. Спыніць чырвоны бліцкрыг. Гісторыя польскіх доўгатэрміновых умацаванняў на мяжы з БССР у 30-я гады ХХ ст.» на польскай мове.

Валодае беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі[2].

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

23 ліпеня 2024 года стала вядома, што Мельнікаў утрымліваецца пад вартай ужо паўгады, аднак сутнасць крымінальнай справы адносна яго заставалася невядомай[17]. 28 жніўня 2024 года высвятлілася, што гісторыка абвінавацілі паводле ч. 1 артыкула 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» — да шасці год зняволення)[18].

23 жніўня 2024 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тры кнігі Мельнікава: «Адысея палешука» (2017), «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918—1920 гг.» (2018), «На мяжы цывілізацый. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі» (2020)[19].

30 жніўня 2024 года сумеснай заявай пяці арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Прававая ініцыятыва, Беларуская асацыяцыя журналістаў ды інш.) Мельнікаў быў прызнаны палітычным зняволеным[20][21].

Разгляд справы пачаўся 10 верасня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе, паведамлялася, што абвінавачаны прызнаў віну[22]. Паводле пракуратуры Мінска  (бел. (тар.)), сваім інтэрв’ю Еўрапейскаму радыё для Беларусі 26 студзеня 2022 года Мельнікаў ажыццявіў «дапамаганне і падбухторванне да экстрэмісцкай дзейнасці»[23]. 13 верасня 2024 года суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў палітвязню чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму[24]. Як адзначыла Еўрапейскае радыё для Беларусі, на момант інтэрв’ю СМІ яшчэ не было прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем», паколькі такое рашэнне МУС датуецца 20 ліпеня 2022 года[25].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізуецца на вайсковай гісторыі Беларусі і ХХ стагоддзя. Аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой», «Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе», «Адысея палешука», «Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.» і інш.

Выдане «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.» (у 2-х кн., 2014) прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца займае асвятленне некаторых белых плям у гісторыі Другой сусветнай вайны.

Кніга «Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.» прысвечана старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўя. Кніга «Забытыя героі…» (2017) прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў 2-га Польскага корпусу, а таксама 1-й асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады  (славенск.)[26].

У кнізе «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919—1920 гадах» (2018) на падставе багатай архіўнай базы раскрывае гісторыю фарміравання і дзейнасці Першага Польскага корпуса ў Бабруйску ў 1918 годзе, а таксама падрабязна апісвае аспекты гісторыі польска-бальшавіцкай вайны 1919—1920 гадоў на тэрыторыі Бабруйшчыны. Вялікая ўвага ў кнізе нададзена гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аналізу стасункаў паміж польскімі войскамі і беларускімі ўладамі, а таксама мясцовым насельніцтвам[27]. У 2018 годзе збірае грошы на выданне альбому «Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава»[28].

У 2018 годзе разам з гісторыкам Андрэем Араліным вызначыў месцазнаходжанне вайсковых могілак ХХ стагоддзя ў Маладзечна, на якіх былі пахаваны вайскоўцы Рускай імператарскай арміі, польскай арміі, а таксама нямецкія і савецкія салдаты і якія былі знішчаны падчас савецкай улады[29].

Вывучае тэму беларускага катынскага спісу[30].

Гістарычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

У сваіх публіцыстычных матэрыялах нярэдка вядзе палеміку з прыхільнікамі «рускага свету». Лічыць, што далучэнне Заходняй Беларусі да БССР прынесла жыхарам заходнебеларускага рэгіёна значную колькасць праблем, перш за ўсё звязаных з рэпрэсіямі[31]. Пры гэтым падкрэслівае, што ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 года паспрыяла нацыянальнаму і палітычнаму развіццю Беларусі як дзяржавы і беларусаў як нацыі. У інтэрв’ю «Народнай Волі» у 2017 годзе ён патлумачыў свае стаўленне так: «Мая жорсткая пазіцыя: 17 верасня 1939 года пайшло на карысць беларускай дзяржаўнасці і нацыі, бо мы атрымалі магчымасць стаць паўнацэннай дзяржавай. Але заўсёды трэба памятаць пра тое, якім коштам далося ўз’яднанне. Пра гэта я і пішу ў сваіх кнігах»[32]. У тым жа інтэрв’ю Мельнікаў прызнаў, што адкрыты да супрацоўніцтва з беларускай дзяржавай, але яна памылкова запісала яго ў апазіцыянеры[32].

У 2020 годзе апублікаваў версію аб тым, што ў другой палове 1930-х гадоў СССР і Польшча рыхтаваліся да вайны паміж сабой[33].

  • Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг. (2014)
  • Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг. (2016)
  • Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг. Паміж Масквой і Варшавай. (2016)
  • Яліна. Гісторыя ў 90 гадоў (2016)
  • Забытыя героі. Беларускія жаўнеры ў Другім польскім корпусе і Першай польская асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе (2017)
  • Нічыпарук, П. К. Адысея палешука / П. К. Нічыпарук, І. В. Мельнікаў. — Мінск : Альфа-кніга, 2017. — 328 с.
  • Мяжа была пад Мінскам. 1921—1941 гг. (2017)
  • 20 dywizja piechoty (2017)
  • Мельнікаў, І. В. Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919—1920 гадах / І. В. Мельнікаў. — Мінск : Альфа-кніга, 2018. — 224 с.
  • Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава (2019)
  • Верасень 1939-га. Магілы «неаб’яўленай» вайны (2019)
  • Мельнікаў, І. В. На мяжы цывілізацый. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі / І. В. Мельнікаў. — Мінск : Альфа-кніга, 2020. — 352 с.
  • Чэрвень 1941-га. Затрымаць на «старой» мяжы (2021)
  • Гібель імперыі. Гісторыя Баранавіцкай бітвы 1916 г. (2023)
  • Калабарацыянізм. Анатомія здрады (2023)
  • Прыступіць да ліквідацыі (2024)

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Прэмія імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі (2014)[4]
  • Узнагарода імя Льва Сапегі (2020)[34]
  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в Красавин, Алесь. Кандидат исторических наук, магистр политологии Варшавского университета Игорь Мельников: «Мой дед был лучшим моим другом» (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Бобруйск (16 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2020. Праверана 14 верасня 2024.
  3. а б Ігар Мельнікаў . Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2024. Праверана 27 верасня 2024.
  4. а б Гаравы, Марат. Ігар Мельнікаў узнагароджаны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага . Новы Час (26 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2024. Праверана 14 верасня 2024.
  5. О проекте (руск.)(недаступная спасылка). istpravda.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2018. Праверана 27 верасня 2024.
  6. Мельников Игорь (руск.). Holiday.by. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2024. Праверана 27 верасня 2024.
  7. У Варшаве прайшоў Катынскі марш ценяў (ФОТА) . Беларуская служба Польскага радыё (8 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2024. Праверана 29 верасня 2024.
  8. Скобла, Міхась. Ігар Мельнікаў: 1939 год — гэта рэпрэсіі і дэпартацыі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (19 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2024. Праверана 26 верасня 2024.
  9. У Менску адкрылася выстава „Беларусы ў Войску польскім” (недаступная спасылка). БелаПАН. Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 27 верасня 2024.
  10. ПД. «70 тысяч беларусаў ваявалі ў Войску Польскім», — у Берасьцейскай крэпасьці адкрылася выстава Ігара Мельнікава . Беларуская служба Радыё «Свабода» (1 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2024. Праверана 27 верасня 2024.
  11. а б Карней, Ігар. Ваенная «Адысэя палешука», — выйшла кніга пра беларускага шарагоўца Арміі Андэрса . Беларуская служба Радыё «Свабода» (12 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2024. Праверана 17 верасня 2024.
  12. Выданне успамінаў беларускага андэрсаўца Паўла Нічыпарука (недаступная спасылка). ulej.by. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2017. Праверана 22 верасня 2024.
  13. Кобрынскіх настаўнікаў прымусілі пісаць тлумачэньні пасля экскурсіі з гісторыкам Мельнікавым . Беларуская служба Радыё «Свабода» (8 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2024. Праверана 23 верасня 2024.
  14. Выставка «Мяжа была пад Мінскам. 1921—1941» открылась в музее Янки Купалы (руск.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (17 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2019. Праверана 29 верасня 2024.
  15. "Мяжа была пад Мінскам": што паказваюць на цікавай выставе пра шалёны час? . Еўрапейскае радыё для Беларусі (1 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2019. Праверана 25 верасня 2024.
  16. Факультет повышения квалификации - ИПД (руск.). Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (8 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2024. Праверана 22 верасня 2024.
  17. Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава . Наша Ніва (23 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2024. Праверана 14 верасня 2024.
  18. Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае . Наша Ніва (28 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2024. Праверана 14 верасня 2024.
  19. У Беларусі тры кнігі гісторыка Ігара Мельнікава прызналі "экстрэмісцкімі" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2024. Праверана 14 верасня 2024.
  20. Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (30 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2024. Праверана 14 верасня 2024.
  21. Гісторыка Ігара Мельнікава прызналі палітвязнем . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2024. Праверана 14 верасня 2024.
  22. Гісторыка Ігара Мельнікава судзяць за інтэрв'ю і каментары СМІ . Еўрапейскае радыё для Беларусі (10 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2024. Праверана 15 верасня 2024.
  23. Суд в Беларуси приговорил историка Игоря Мельникова к четырем годам колонии за интервью "Еврорадио" (руск.). Настоящее Время (13 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2024. Праверана 15 верасня 2024.
  24. Гісторыка Ігара Мельнікава прыгаварылі да 4 гадоў калоніі . Беларускае Радыё Рацыя (13 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2024. Праверана 15 верасня 2024.
  25. Гісторыка Ігара Мельнікава асудзілі на 4 гады зняволення. Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2024. Праверана 15 верасня 2024.
  26. Забытыя героі . Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2024. Праверана 26 верасня 2024.
  27. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны. Наша Ніва (15 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2024. Праверана 17 верасня 2024.
  28. Редкие фото. Жизнь в Западной Беларуси и советско-немецкий союз до войны (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2018. Праверана 20 верасня 2024.
  29. У Маладэчне знойдзены знішчаныя камуністамі вайсковыя могілкі (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021.
  30. Мельников, Игорь. Игорь Мельников. Катынь. Тайна белорусского катынского списка до сих пор не разгадана (руск.). Naviny.by (4 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2018. Праверана 15 верасня 2024.
  31. Мельников, Игорь. Игорь Мельников. Западная Беларусь. Что принес «советский рай»? (руск.). Naviny.by (6 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2023. Праверана 14 верасня 2024.
  32. а б Эйсмонт, Мария. Ігар Мельнікаў: “Я не польскі агент” (недаступная спасылка). Народная Воля (27 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 14 верасня 2024.
  33. Мельнікаў, Ігар. Вайна, якая не адбылася . Новы Час (8 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2022. Праверана 15 верасня 2024.
  34. Dwoje białoruskich badaczy historii odebrało na UwB nagrody im. Lwa Sapiehy (польск.). Польскае агенцтва друку  (балг.). wnp.pl (9 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2021. Праверана 15 верасня 2024.

Навуковыя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ihar Melnikau (Игорь Мельников) (2021). "«Отторженное возвратих». Влияние российской пропаганды на формирование исторического нарратива в современной Беларуси и национального самосознания белорусского общества" (PDF). Władza Sądzenia(руск.) (20). Архівавана (PDF) з арыгінала 2021-11-02. Праверана 2024-09-22.