Перайсці да зместу

Італія на конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Італія

Італія

Вяшчальнік RAI
Адбор
Удзелы
Удзелы 47
Першы выступ 1956
Лепшы вынік 1 (1964, 1990, 2021)
Горшы вынік 21 (2014)
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Італія ўдзельнічала ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1956 па 1997 год. Італія — адна з сямі краін, якія ўдзельнічалі ў самым першым конкурсе (1956 года). У 1980-я і 1990-я гады некалькі разоў не ўдзельнічала ў конкурсе. А з 1998 года ўвогуле прыпыніла ўдзел на 13 гадоў, і павярнулася на конкурс толькі ў 2011 годзе. Разам з Вялікабрытаніяй, Германіяй, Іспаніяй і Францыяй з’яўляецца краінай «Вялікай пяцёркі», што дазваляе ёй удзельнічаць у фінале конкурса, мінуючы паўфіналы.

Краіна тройчы перамагала на конкурсе (у 1964, 1990 і 2021 гадах), і два разы праводзіла конкурс (у 1965 і 1991 гадах). Горшым рэзультатам краіны стала 21 месца, на конкурсе 2014 года.

Першую перамогу Італіі прынесла Джыльёла Чынквэцці, на конкурсе 1964 года, якая выконвала песню «Non ho l'étà». Другой пераможнай песняй стала «Insieme: 1992», якую выконваў Тото Кутуньё, у 1990 годзе. У 2021 годзе рок-гурт «Måneskin» перамог з песняй «Zitti e buoni».

За 47 гадоў удзелу Італія атрымала ў фінале 3245 балаў.

Італія некалькі разоў адмаўлялася ад удзелу ў конкурсе. Упершыню — у 1981 годзе, калі тэлерадыёкампанія RAI паведаміла, што ў Італіі цікавасць да конкурсу паменшылася. У 1983 годзе Італія зноў удзельнічала ў конкурсе.

В 1986 годзе RAI вырашыла, што Італія ізноў адмовіцца ад удзелу ў конкурсе. У 1987 годзе Італія павярнулася.

З 1994 па 1996 год Італія зноў адмаўляецца ад удзелу, так як RAI адзначыла адсутнасць цікавасці. У 1997 годзе Італія павярнулася на адзін год, пасля чаго сышла з конкурсу на 13 гадоў, не даючы ніякіх тлумачэнняў.

У канцы 2010 года Італія выказала жаданне павярнуцца на конкурс і ўзяла ўдзел у Еўрабачанні 2011, якое прайшло ў нямецкім горадзе Дзюсельдорф. Прадстаўнік Італіі Рафаэль Гуалацы заняў другое месца з песняй «Follia d’amore».

     Пераможца 
     Другое месца
     Трэцяе масца
     Чацвертае месца
     Пятае месца
     Апошняе месца
     Аўтаматычны праход у фінал
     Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1956 Франка Раймандзі Італьянская Aprite le finestre Адкрыйце вокны 2 -
Паўфіналаў не было
Тоніна Тарыэлі Італьянская Amami se vuoi Кахай мяне, калі жадаеш 2 -
1957 Нунцыа Гало Італьянская Corde della mia chitarra Струны маёй гітары 6 7
1958 Даменіка Модуньё Італьянская Nel blu dipinto di blu У сінечы, намаляванай сінім 3 13
1959 Даменіка Модуньё Італьянская Piove Ідзе дождж 6 9
1960 Рэнато Рашэль Італьянская Romantica Рамантыка 8 5
1961 Бэці Керціс Італьянская Al di là За межамі 5 12
1962 Клаўдыё Віла Італьянская Addio, addio Бывай, бывай 9 3
1963 Эміліё Перыколі Італьянская Uno per tutte Адзін для ўсіх 3 37
1964 Джыльёла Чынквэцці Італьянская Non ho l'étà У мяне няма ўзросту 1 49
1965 Бобі Сола Італьянская Se piangi, se ridi Калі плачаш, калі смяешся 5 15
1966 Даменіка Модуньё Італьянская Dio, come ti amo Божа, як жа я кахаю 17 0
1967 Клаўдыё Віла Італьянская Non andare più lontano Не ідзі далей 11 4
1968 Серхіа Эндрыга Італьянская Marianne Марыянскія астравы 10 7
1969 Іва Занічы Італьянская Due grosse lacrime bianche Дзве вялікія белыя слёзы 13 5
1970 Джані Марандзі Італьянская Occhi di ragazza Вочы дзяўчыны 8 5
1971 Масіма Ран'еры Італьянская L’amore è un attimo Каханне гэта імгненне 5 91
1972 Нікала Ды Бары Італьянская I giorni dell’arcobaleno Дні вясёлкі 6 92
1973 Масіма Ран'еры Італьянская Chi sarà Хто будзе? 13 74
1974 Джыльёла Чынквэцці Італьянская Так 2 18
1975 Уэс і Доры Гезі Італьянская Era Эра 3 115
1976 Аль Бано і Раміна Пауэр Англійская, італьянская We’ll Live It All Again Мы пражывем усё гэта зноў 7 69
1977 Міа Марціні Італьянская Libera Вольная 13 33
1978 Рычы э Паверы Італьянская Questo amore Гэта каханне 12 53
1979 Мація Базар Італьянская Raggio di luna Месяцовы прамень 15 27
1980 Алан Сэрэнці Італьянская Non so che darei Не ведаю, што б я даў 6 87
Не ўдзельнічала ў 1981-1982 гадах
1983 Рыкарда Фоглі Італьянская Per Lucia Для Люсіі 11 41
Паўфіналаў не было
1984 Аліса і Франка Бацьята Італьянская I treni di Tozeur Цягнікі Таўзара 5 70
1985 Аль Бано і Раміна Пауэр Італьянская, англійская Magic, Oh Magic Магія, о магія 7 78
1986
Не ўдзельнічала
1987 Умберта Тозі і Раф Італьянская Gente di mare Людзі мора 3 103
Паўфіналаў не было
1988 Лука Барбароса Італьянская Vivo (Ti scrivo) Жывы (Я пішу табе) 12 52
1989 Ганна Окса і Фауста Леалі Італьянская Avrei voluto Я б хацеў 9 56
1990 Тото Кутуньё Італьянская Insieme: 1992 Разам: 1992 1 149
1991 Пепіна Ды Капры Неапалітанская Comme è ddoce 'o mare Якое пяшчотнае мора 7 89
1992 Міа Марціні Італьянская Rapsodia Рапсодыя 4 111
1993 Энрыка Руджэры Італьянская Sole d’Europa Сонца Еўропы 12 45
Не ўдзельнічала ў 1994-1996 гадах
1997 Джаліс Італьянская Fiumi di parole Рэкі слоў 4 114
Паўфіналаў не было
Не ўдзельнічала ў 1998-2010 гадах
2011 Рафаэль Гулацы Італьянская, англійская Follia d’amore Вар’яцтва кахання 2 189
Краіна «Вялікай пяцёркі»
2012 Ніна Зілі Англійская, італьянская L’amore è femmina Каханне — жанчына 9 101
2013 Марка Менгоні Італьянская L’essenziale Самае галоўнае 7 126
2014 Эма Маронэ Італьянская La mia città Мой горад 21 33
2015 Il Volo Італьянская Grande amore Вялікае каханне 3 292
2016 Франчэска Міхелін Італьянская, англійская Nessun grado di separazione Няма ступені для разрыву 16 124
2017 Франчэска Габані Італьянская Occidentali’s Karma Карма заходняга чалавека 6 334
2018 Эрмал Мета і Фабрыцыа Мора Італьянская Non mi avete fatto niente Вы нічога мне не зрабілі 5 308
2019 Махмуд Італьянская Soldi Грошы 2 472
2020
Дыядата Італьянская Fai rumore Парушыць цішыню
Конкурс адменены
2021 Måneskin Італьянская Zitti e buoni Ціхія і добрыя 1 524
Краіна «Вялікай пяцёркі»
2022 Махмуд і Бланко Італьянская Brividi Ліхаманка 6 268
2023 Маrcо Мengoni

Правядзенне Еўрабачання ў краіне

[правіць | правіць зыходнік]
Год Горад Арэна Вядучыя
1965 Сцяг Італіі Неапаль Зала тэлекампаніі RAI Рэната Маўра
1991 Сцяг Італіі Рым Зала кінастудыі Чынэчыта Джыльёла Чынквэцці і Тота Кутуньё

Гісторыя галасавання

[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 2019 год гісторыя галасавання Італіі выглядае наступным чынам:

Топ-5 краін якія атрымалі ад Італіі балы ў фінале
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Францыі Францыя 147
2 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 130
3 Сцяг Іспаніі Іспанія 120
4 Сцяг Ірландыі Ірландыя 118
5 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 102
Топ-5 краін, якія атрымалі ад Італіі балы (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Францыі Францыя 147
2 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 130
3 Сцяг Ірландыі Ірландыя 128
4 Сцяг Іспаніі Іспанія 120
5 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 116
Топ-5 краін, якія аддалі балы Італіі
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Іспаніі Іспанія 232
2 Сцяг Партугаліі Партугалія 219
3 Сцяг Францыі Францыя 184
4 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 181
5 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 174

Прэмія Марсэля Безансона

[правіць | правіць зыходнік]
Год Катэгорыя Песня Артыст Месца Балы
2015 Прэс-прэмія Grande amore Il Volo[1] 3 292
2017 Прэс-прэмія Occidentali’s Karma Франчэска Габані[2] 6 334
2019 Прэмія кампазітараў Soldi Махмуд[3] 2 472

Зноскі

  1. Winners of the Marcel Bezençon Awards 2015. eurovision.tv (25 мая 2015). Праверана 8 December 2019.
  2. Winners of the Marcel Bezençon Awards 2017. eurovision.tv (14 мая 2017). Праверана 8 December 2019.
  3. Here are the winners of the 2019 Marcel Bezençon Awards. eurovision.tv (18 мая 2019). Праверана 8 December 2019.