Азот: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SilvonenBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат зьмяніў yo:Nítrójínì на yo:Nítrójìn
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ceb:Nitroheno
Радок 54: Радок 54:
[[bs:Dušik]]
[[bs:Dušik]]
[[ca:Nitrogen]]
[[ca:Nitrogen]]
[[ceb:Nitroheno]]
[[chr:ᎾᎢᏠᏤᏂ]]
[[chr:ᎾᎢᏠᏤᏂ]]
[[ckb:نایترۆجین]]
[[ckb:نایترۆجین]]

Версія ад 08:59, 2 студзеня 2013

Азот (ад грэч. ázōos — "безжыццёвы", лац.: Nitrogenium ад грэч. nitron — "натуральная сода, салетра") Nхімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 7, атамная маса 14,0067.

Свабодны азот — газ без колеру і паху. Шчыльнасць газападобнага азоту 1,25 кг/м³, у вадкім стане — 808 кг/м³. Тэмпература плаўлення: -210 °C, тэмпература кіпення: -196 °C.

Азот — асноўная складаная частка атмасферы Зямлі (78 % па аб'ёму[1]). Уваходзіць у склад рэчыва жывых клетак.

Прыродныя крыніцы

Прамысловае значэнне з прыродных крыніц маюць толькі атмасферны азот і радовішчы двух яго мінералаў — чылійская (NaNO3) і індыйская (KNO3) салетры.

Прымяненне

Звыш 3/4 прамысловага азоту выкарыстоўваецца для сінтэзу аміяку, які служыць зыходным рэчывам у вытворчасці азотнай кіслаты, угнаенняў, фарбаў, лекавых прэпаратаў, выбуховых рэчываў.

Свабодны газападобны азот прымяняецца і як інертнае асяроддзе пры атрыманні сінтэтычных валокнаў, чыстых металаў і сплаваў.

Вадкі азот патрэбны для стварэння нізкіх тэмператур у крыягеннай тэхніцы.

Для павышэння каразійнай стойкасці і мікрацвёрдасці ў прамысловасці прымяняецца азатаванне.

Зноскі

  1. Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 19. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)

Літаратура

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 19. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)

Шаблон:Link FA