Хрысціянства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: gv:Yn Chreestiaght
Gerakibot (размовы | уклад)
др r2.6.6) (робат зьмяніў tw:Kinilisyano на tw:Kristiyanu iñiy
Радок 276: Радок 276:
[[tr:Hıristiyanlık]]
[[tr:Hıristiyanlık]]
[[tt:Xristianlıq]]
[[tt:Xristianlıq]]
[[tw:Kinilisyano]]
[[tw:Kristiyanu iñiy]]
[[ug:مەسىھچىلىك]]
[[ug:مەسىھچىلىك]]
[[uk:Християнство]]
[[uk:Християнство]]

Версія ад 20:50, 3 сакавіка 2013

Хрысціянства (ад грэч. Χριστός — «памазанік», «месія») — манатэістычная рэлігія, разам з іудаізмам і ісламам уваходзіць у групу аўраамічных рэлігій. Хрысціянства зарадзілася на тэрыторыі сучаснага Ізраілю ў I стагоддзі н.э. Заснавальнікам з'яўляецца Ісус Хрыстос. У цяперашні час хрысціянства з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных сусветных рэлігій.

Веравучэнне

Хрысціяне ўсіх канфесіяў вераць у адзінага, простага, асабовага (як правіла, ў трох асобах — Айцец, Сын, Святы Дух), абсалютна добрага Бога — стваральніка ўсяго Сусвету, прызнаюць Ісуса Хрыста Сынам Бога, вераць, што Ён выратаваў чалавецтва ад граху і смерці Сваёй смерцю на крыжы і паўстаннем з мёртвых, вераць у богападобнасць чалавека, у несмяротнасць чалавечае душы, у пасмяротную ўзнагароду за добрыя ўчынкі і пакаранне за злыя, чакаюць на канец Сусвету і будучае вечнае жыццё. Святой кнігай хрысціяне прызнаюць Біблію.

Узнікненне хрысціянства

Хрысціянства зарадзілася ў I ст на іўдзейскіх землях у кантэксце месіанскіх рухаў іўдаізму. Ужо ў часы Нерона хрысціянства было ўжо вядома ў шматлікіх правінцыях Рымскай імперыі.

Карані хрысціянскага веравучэння звязаныя з іўдаізмам і вучэннем Старога запавету (у іўдаізме - Танах). Паводле евангеллям і царкоўнаму паданню, Ісус (Іешуа) выхоўваўся як іўдэй, выконваў Тору, наведваў сінагогу ў Шабат (суботу), выконваў святы. Апосталы і іншыя першыя паслядоўнікі Ісуса былі яўрэі. Але ўжо праз некалькі гадоў пасля заснавання царквы хрысціянства пачало прапаведывацца сярод іншых народаў.

Па сведчанні новазапаветнага тэксту Дзеі апосталаў (Дзеян.11:26), назоўнік «Χριστιανοί» — хрысціяне, прыхільнікі (або паслядоўнікі) Хрыста, упершыню ўвайшло ва ўжыванне для пазначэння прыхільнікаў новай веры ў сірыйска-эліністычным г. Антыёхія ў I стагоддзі.

Першапачаткова хрысціянства распаўсюджвалася ў асяроддзі яўрэйскай Палесціны і міжземнаморскай дыяспары, але, ужо пачынальна з першых дзесяцігоддзяў, дзякуючы пропаведзям апостала Паўла яно набывала ўсё больш паслядоўнікаў сярод іншых народаў («язычнікаў»). Да V стагоддзя распаўсюджванне хрысціянства адбывалася галоўным чынам у геаграфічных межах Рымскай імперыі, а таксама ў сферы яе культурнага ўплыву (Арменія, усх. Сірыя, Эфіопія), у наступным (у асноўным ва 2-ой палове 1-га тысячагоддзя) — сярод германскіх і славянскіх народаў, пазней (да XIII—XIV стст.) — таксама сярод балтыйскіх і фінскіх народаў. У новы і найноўшы час распаўсюджванне хрысціянства па-за Еўропай адбывалася за рахунак каланіяльнай экспансіі і дзейнасці місіянераў.

У 312 годзе імператар Канстанцін Вялікі спыніў пераслед хрысціянства, а пазней сам прыняў хрысціянскую веру і фактычна зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. У Сярэднявеччы хрысціянскай дзяржавай застаецца Візантыя, таксама хрысціянства прымаюць правадыры варварскіх дзяржаў, што ўзніклі на руінах Заходняй Рымскай імперыі. Напрыканцы 1-га тысячагоддзя хрысцяцца славянскія і скандынаўскія народы, і такім чынам уся Еўропа робіцца хрысціянскай.

Дагматыка хрысціянскай Царквы дакладна фармулявалася і зацвярджалася на Сусветных саборах (IVVIII стагоддзі). На іх былі асуджаныя разнастайныя ерасі, што ўзнікалі ў Царкве ў тыя часы, прыняты Сімвал Веры і дадатковыя дагматычныя і кананічныя азначэнні. Не прыняўшы саборных вырашэнняў, ад сусветнай царквы адпалі нестарыяне, Армянская і Копцкая цэрквы і некаторыя іншыя абшчыны. У 1054 годзе адбыўся Вялікі раскол паміж усходняй і заходняй часткамі Царквы, які быў выкліканы як непагадненнямі ў дагматыцы, так і прычынамі палітычнага характару. Заходняя царква прыняла назву Каталіцкай, усходняя — Праваслаўнай. Раскол канчаткова замацаваўся пасля ўзяцця крыжакамі Канстанцінопалю ў 1204 годзе. У 1596 годзе была заключана Берасцейская унія, паводле якой істотная частка праваслаўных Рэчы Паспалітай перайшлі пад юрысдыкцыю Рымскага папы, утварыўшы Грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву.

У XVI стагоддзі ў каталіцкіх краінах пачынаецца рэфармацыйны рух, які абвяшчаў Біблію адзінай крыніцай веравучэння і адмаўляў неабходнасць Царквы дзеля выратавання душы. Узніклі і ўступілі ў барацьбу з каталіцтвам такія плыні, як англіканства, лютэранства, кальвінізм, гусіцтва. У наступныя стагоддзі ад вялікіх пратэстанцкіх канфесіяў аддзялілася незлічоная колькасць дробных суполак са сваімі веравучэннямі: метадысты, баптысты, розныя евангелічныя і пяцідзясятніцкія суполкі і гэтак далей. У другой палове XX стагоддзя ўзніклі філасофскія плыні і рэлігійныя суполкі (так званае «ліберальнае хрысціянства») і нават таталітарныя секты (такія, як «Царква Хрыста»), адэпты якіх называюць сябе хрысціянамі, хаця іх ідэалогія і практыка не мае нічога агульнага з вучэннем Хрыста. Усходнія цэрквы пазбеглі дагматычных расколаў, хаця, напрыклад, у гісторыі Рускай праваслаўнай царквы мелі месца расколы па кананічных (XVII стагоддзе) і палітычных (XX стагоддзе) матывах.

Колькасць хрысціян

Колькасць прыхільнікаў хрысціянства па краінах у працэнтах.

На ўсім свеце налічваецца каля 2 мільярдаў вернікаў[1][2], якія падзеленыя на 3 асноўныя галіны хрысціянства: каталіцтва, пратэстанцтва і праваслаўе. Хрысціянства з'яўляецца найбуйнейшай рэлігіяй у свеце[3]. Хрысціянская доля насельніцтва зямнога шара складае апошнія 100 гады каля 33%, што азначае, што кожны трэці жыхар Зямлі ёсць прыхільнікам хрысціянскай веры. Колькасць вернікаў павялічваецца кожны дзень на, прыкладна, 23 тысячы чалавек, у пераважнай большасці, дзякуючы насельніцтву краін трэцяга свету, у той час як у развітых краінах назіраецца істотнае зніжэнне колькасці прыхільнікаў на, прыкладна, 7,6 тысяч чалавек у дзень[4]. Але хрысціянства па-ранейшаму з'яўляецца дамінуючай рэлігіяй у Еўропе, Амерыцы і Паўднёвай Афрыцы. У Азіі хрысціянства з'яўляецца дамінуючай рэлігіяй у Грузіі, Арменіі, Усходнім Тыморы і Філіпінах.

Хрысціянства трывала зацвердзілася на вялікай частцы свету, асабліва ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі[5][6]. Вядучы аравійскі мусульманскі лідар шэйх Ахмад аль-Катані ў інтэрв'ю каналу Аль-Джазіра паведаміў аб тым, што кожны дзень 16 тысяч афрыканскіх мусульман звяртаюцца ў хрысціянства. Ён сцвярджае, што іслам штогод губляе каля 6 мільёнаў афрыканскіх вернікаў на карысць хрысціянства[7][8][9], у тым ліку мусульман у Алжыры, Францыі, Індыі, Марока, Расіі і Турцыі[10]. Ён таксама паведаміў, што хрысціянства з'яўляецца папулярным сярод людзей самага рознага паходжання ў Індыі, ​​Малайзіі, Манголіі, Нігерыі, Паўночнай Карэі і В'етнаме[11].

У большасці развітых краінах наведванне цэркваў сярод людзей, якія па-ранейшаму лічаць сябе хрысціянамі, значна скарацілася за апошнія некалькіх дзесяцігоддзяў[12]. Некаторыя крыніцы бачаць у гэтым проста адыход ад традыцыйных інстытутаў сяброўства, у той час як іншыя звязваюць яго з прыкметамі зніжэння ролі веры і рэлігіі ў цэлым у грамадстве[13].

Колькасць прыхільнікаў хрысціянства ў Еўропе па розных адзнаках складае ад 400 да 550 млн[14], у Лацінскай Амерыцы — каля 380 млн[15], у Паўночнай Амерыцы — 180—250 млн (ЗША — 160—225 млн [16], Канада — 25 млн[17]), у Азіі — каля 300 млн [18], у Афрыцы — 300—400 млн [19], у Аўстраліі — 14 млн [20].

Прыблізны лік прыхільнікаў розных хрысціянскіх канфесій: каталікоў — каля 1 млрд, пратэстантаў — каля 400 млн (у тым ліку 100 млн пяцідзесятнікаў, 70 млн метадыстаў, 70 млн баптыстаў, 64 млн лютэран, каля 75 млн прэсвітэрыян і блізкіх да іх плыняў), праваслаўных і прыхільнікаў Старажытнаўсходніх цэркваў — каля 240 млн, англікан — каля 70 млн.[21]

Хрысціянскія канфесіі і вучэнні

У нашы дні ў хрысціянстве існуюць наступныя асноўныя кірункі:

Каталіцызм

Праваслаўе

Пратэстанцызм

Сведкі Іеговы

Сучасны стан

Вера ў Бога сярод хрысціян ЕС і Турцыі

На дадзены момант ( 2008 ) існуе такая група людзей якая сабе называе хрысціянамі фармальна, без якой-небудзь глыбокай веры ў хрысціянскія догмы. Яны не бяуць удзел у пакланенні Хрысту, трактуючы хрысціянства як традыцыю ў якой яны нарадзіліся і да якой фармальна належаць. У апошнія стагоддзі, у час пашырэння матэрыялістычнага светапогляду, пашыраўся атэізм. Гэта асабліва бачна ў пратэстанцкіх краінах Еўропы. Моцны ўплыў на распаўсюджанне атэізму зрабілі камуністычныя рэжымы ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў у другой палове 20 ст..

Пераслед

Хрысціянства ад пачатку развівалася пад ганеннямі. У Старажытнасці найбольш шырокім ганенням хрысціяне падвяргаліся пад уладай рымскага імператара Нерона (5468). Стаўшыся найбольш пашыранай на свеце хрысціянская супольнасць застаецца найбольш гнанай. На 2012 год пераследу за хрысціянскае веравызнанне падвяргалася звыш 200 мільёнаў чалавек у 60 краінах свету. 75% забітых за выравызнанне складалі хрысціяне. Найбольшую пагрозу неслі камуністычныя фанатыкі ва ўладзе. Цягам апошняга стагоддзя штогод за хрысціянскае веравызнанне забівалі прынамсі 150 тыс. вернікаў (450 штодня). Найбольш у СССР і Кітаі. У БССР за ўдзел у набажэнстве Камітэт дзяржаўнай бяспекі пазбаўляў працаўладкавання і знявольваў хрысціян. У Паўночнай Карэі за вызнанне хрысціянства на 2012 г. у зняволенні знаходзілася звыш 50 тыс. чалавек. Апошнім часам мусульманскія фанатыкі Інданезіі знішчылі больш за 500 цэркваў. Найбольш шырокі пераслед хрысціян працягваецца ў Кітаі, Бангладэшы, Індыі, Пакістане, В'етнаме, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Судане, Сірыі і Іране[22].

Гл. таксама

Зноскі

  1. «World». CIA world facts.
  2. «The List: The World’s Fastest-Growing Religions». foreignpolicy.com.
  3. «Major Religions Ranked by Size». Adherents.com.
  4. Werner Ustorf. «A missiological postscript», in McLeod and Ustorf (eds), The Decline of Christendom in (Western) Europe, 1750–2000, (Cambridge University Press, 2003) pp. 219–20.
  5. Jeff Hadden (1997). «Pentecostalism».
  6. Pew Forum on Religion and Public Life (2006-04-24). «Moved by the Spirit: Pentecostal Power and Politics after 100 Years».
  7. «Six Million African Muslims Convert to Christianity Each Year». Orthodoxytoday.org.
  8. «Six million African Muslims leave Islam per year». American Thinker.
  9. «Over a Million Muslim Converts to Christianity – MND». Mensnewsdaily.com.
  10. «35,000 Moslems convert into Christianity each year in Turkey». Chowk.com.
  11. «Annual Report on International Religious Freedom for 2005 – Vietnam». U.S. Department of State.
  12. Robert D. Putnam, «Democracies in Flux: The Evolution of Social Capital in Contemporary Society», p. 408. ISBN 978-0-19-515089-6
  13. Peter Marber, «Money Changes Everything: How Global Prosperity Is Reshaping Our Needs, Values and Lifestyles», p. 99. ISBN 978-0-13-065480-9
  14. [1]
  15. [2]
  16. [3]
  17. [4]
  18. [5]
  19. [6]
  20. [7]
  21. [8]
  22. Рыгор Астапеня. 34-гадовага хрысціянскага пастара ў Іране чакае павешанне. Наша Ніва. Праверана 9 красавіка 2012.

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA