Тавакуль Карман: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: uk:Тавакуль Карман |
арфаграфія |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
|муж = |
|муж = |
||
|дзеці = |
|дзеці = |
||
|узнагароды і прэміі = {{Нобелеўскі медаль}} [[Нобелеўская прэмія |
|узнагароды і прэміі = {{Нобелеўскі медаль}} [[Нобелеўская прэмія міру]] (2011) |
||
|сайт = |
|сайт = |
||
|рознае = |
|рознае = |
Версія ад 16:21, 9 кастрычніка 2011
Тавакуль Карман | |
---|---|
араб. توكل كرمان | |
Род дзейнасці | праваабаронца, журналіст, палітык |
Дата нараджэння | 7 лютага 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | Таіз, Емен |
Грамадзянства | Емен |
Веравызнанне | мусульмане[1] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Нобелеўская прэмія міру (2011) |
Сайт |
tawakkolkarman.net (ар.) (англ.) tkif.org/en/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тавакуль Карман (араб. توكل كرمان, таксама Тавакель; нар. 7 лютага 1979 года, Таіз, Емен) — еменская праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2011) сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф «за негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру».
Біяграфія
Тавакуль Карман нарадзілася 7 лютага 1979 у еменскай горадзе Таіз. У 2005 годзе яна стварыла праваабарончы рух "Жанчыны журналісты без кайданоў", мэтай якога з'яўляецца абарона правоў чалавека, у асаблівасці права на свабоду перакананняў і на свабодны іх выраз і дэмакратычных правоў. Па сцвярджэнні Карман, яна атрымлівала ад уладаў пагрозы па тэлефоне і па пошце з-за яе адмовы прыняць адхіленне заяўкі руху на стварэнне афіцыйнай газеты і радыёстанцыі. З 2007 па 2010 гг. Карман неаднаразова арганізоўвала акцыі пратэсту і сядзячыя дэманстрацыі на Плошчы Свабоды ў Сане перад будынкам ўрада. Карман неаднаразова падвяргалася палітычным пераследам за сваю актыўную пазіцыю па прасоўванню дэмакратыі. Так, у студзені 2011 года яна на кароткі тэрмін была арыштаваная за нібыта вядучую ролю ў арганізацыі незаконных пратэстаў і падбухторванні да беспарадкаў ў Емене.