Горад Сана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сана
صنعاء Sana.jpg
San'a03 flickr.jpg
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
2200 м
Насельніцтва
1 937 451 чалавек (2005)
Часавы пояс
Горад Сана (Емен)
Горад Сана

Сана (араб. صنعاء‎‎‎) — сталіца і найбуйнейшы горад Емена; на захадзе краіны ў міжгорнай даліне на вышыні 2400 метраў. 1,7 млн жыхароў (2004). Вузел аўтадарог, у тым ліку да порта Хадэйда на Чырвоным моры. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: тэкстыльная, металаапрацоўчая, мэблевая, тытунёвая, кансервавая, абутковая. Буйны цэнтр саматужнай вытворчасці залатых, срэбраных, медных вырабаў, тканін. Універсітэт. Моцна пацярпеў ад землетрасення 1982 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1 стагоддзя. Ролю палітычнага цэнтра пачала адыграваць у 6 стагоддзі. У Сярэднявеччы праз Сану праходзілі гандлёвыя шляхі з Эфіопіі і Індыі ў Міжземнамор'е. З сярэдзіны 7 стагоддзя Сана — рэзідэнцыя намеснікаў арабскіх халіфаў, з сярэдзіны 9 стагоддзя сталіца самастойнай дзяржавы Яфурыдаў. У 11-15 стагоддзях у складзе розных дзяржаўных утварэнняў Паўднёвай Аравіі. З сярэдзіны 17 стагоддзя рэзідэнцыя зейдзіцкіх імамаў Емена. У 1871 годзе зноў занята туркамі. У 1911 годзе горад захапіў імам Ях'я, які ў 1918 годзе зрабіў Сану сталіцай Еменескага каралеўства. У 1962-90 гадах сталіца Еменскай Арабскай Рэспублікі, з 1990 года — Емена.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны горад складаецца з двух частак, якія ў плане складаюць васьмёрку. Ён абнесены сцяной вышынёй 9 метраў з паўкруглымі вежамі і шматлікімі брамамі. На стыку 2 гарадскіх тэрыторый — 7-павярховы палацавы комплекс (былы палац імама). У найбольш старажытнай частцы горада знаходзяцца цытадэль, караван-сарай, медрэсэ, рынкі, сярэднявечныя лазні, мячэці аль-Джама аль Кебір, ці Вялікая мячэць (7-12 ст.), Бакіліджэ (17 ст.). Разнастайнасцю вылучаецца жылая забудова: 3-7-павярховыя вежападобныя дамы з каменю і цэглы, пастаўленыя блізка адзін да данаго. Іх фасады з пабеленымі вапнай фрызамі аздоблены разнымі аркадамі, ажурнымі драўлянымі панэлямі, аконныя праёмы з каляровымі вітражамі. У заходняй частцы Саны (Садовы горад), пабудаванай у 17-20 стагоддзі, пераважаюць асабнякі з садамі, абнесеныя сценамі. Сучасныя будынкі спалучаюць традыцыйныя элементы з новымі тэхналогіямі і будаўнічымі матэрыяламі: Цэнтральны банк, Рэспубліканскі палац, Акадэмія паліцыі, гатэль «Таж Саба». Стары горад уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]