Азербайджан на конкурсе песні Еўрабачанне
Азербайджан | |
---|---|
Вяшчальнік | İTV |
Адбор | Land of Fire (2008-2010) Milli Secim Turu (2011-) |
Удзелы | |
Удзелы | 12 (11 раз у фінале) |
Першы выступ | 2008 |
Лепшы вынік | 1, 2011 |
Горшы вынік | 11 (паўфінал), 2018 |
Спасылкі | |
Азербайджан дэбюціраваў на Конкурсе песні Еўрабачанне ў 2008 годзе, калі мясцовы тэлеканал İTV атрымаў афіцыйнае права на трансляцыю конкурса. Азербайджан кожны раз выходзіць у фінал і самае горшае выступленне яго прадстаўнікоў - 8 месца ў фінале "Еўрабачання 2008". У 2011 годзе дуэт Ell & Nikki перамог на конкурсе, атрымаўшы 221 бал.
Першы ўдзел Азербайджана на Еўрабачанні апынуўся паспяховым, і краіна выйшла ў фінал з першага паўфіналу, а пасля заняўшы 8 месца з 132 баламі. Раней іншая тэлекампанія, AzTV, хацела прыняць удзел у "Еўрабачанні 2007", але правілы Еўрапейскага вяшчальнага саюза не дазволілі зрабіць гэта, бо AzTV не быў удзельнікам EBU. AzTV было адмоўлена ва ўступленні ў ЕВС 18 чэрвеня 2007 года, так як тэлеканал быў прызнаны занадта звязаным з ўрадам Азербайджана. 5 ліпеня таго ж года, İTV стаў паўнапраўным членам ЕВС, і 15 кастрычніка Азербайджан атрымаў права ўдзельнічаць у "Еўрабачанні 2008" ў Бялградзе.
На наступны год, Азербайджан прадстаўляў дуэт сусветна вядомага Араша і азербаджанскай спявачкі Айсэль. Іх песня "Always" стала трэцяй, што з'яўлялася лепшым вынікам краіны да 2011 года.
Сваёй першай перамогі Азербайджан дамогся ў 2011 годзе, калі краіну прадстаўляў дуэт Ell & Nikki. Набраўшы 122 бала, краіна заняла 2 месца ў паўфінале, а 14 мая 2011, набраўшы 221 бал, Азербайджан выйграў конкурс песні "Еўрабачанне 2011".
Згодна з правіламі ЕВС, краіна-пераможца папярэдняга конкурса прымае ў сябе наступны. "Еўрабачанне 2012" адбылося 22, 24 і 26 мая 2012 ў сталіцы Азербайджана - Баку на пляцоўцы спецыяльна пабудаванага для "Еўрабачання" комплекса Baku Crystal Hall. Сам Азербайджан, які прадстаўляла Сабіна Бабева, заняў 4 месца.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
2008 | Эльнур і Самір | Англійская | «Day after day» | «Дзень за днём» | 8 | 132 | 6 | 96 |
2009 | Араш і Айсэль | Англійская | «Always» | «Заўсёды» | 3 | 207 | 2 | 180 |
2010 | Сафура | Англійская | «Drip Drop» | «Кап-кап» | 5 | 145 | 2 | 113 |
2011 | Ell & Nikki | Англійская | «Running Scared» | «Бягі без аглядкі» | 1 | 221 | 2 | 122 |
2012 | Сабіна Бабаева | Англійская | «When the music dies» | «Калі памірае музыка» | 4 | 150 | Х | Х |
2013 | Фарыд Мамадаў | Англійская | «Hold Me» | «Трымай мяне» | 2 | 234 | 1 | 139 |
2014 | Диляра Кязимова | Англійская | «Start a Fire» | «Пачаць Агонь» | 22 | 33 | 9 | 57 |
2015 | Эльнур Хусэйнаў | Англійская | «Hour of the Wolf» | «Гадзіну ваўка» | 12 | 49 | 10 | 53 |
2016 | Самра | Англійская | «Miracle» | «Цуд» | 17 | 117 | 6 | 185 |
2017 | Dihaj | Англійская | «Skeletons» | «Скелеты» | 14 | 120 | 8 | 150 |
2018 | Айсэль Мамедава | Англійская | «X My Heart» | «Перакрэсліваю сваё сэрца» | 11 | 94 | ||
2019 | Чынгіз | Англійская | «Truth» | «Праўда» | 8 | 302 | 5 | 224 |
2020 | Саміра Эфендзі | Англійская, Японская | «Cleopatra» | «Клеапатра» | ||||
2021 | Саміра Эфендзі | Азербайджанская, Англійская | «Mata Hari» | «Мата Хары» | 20 | 65 | 8 | 138 |
2022 | Надзір Рустамлі | Англійская | «Fade To Black» | «Звялы ў цемры» | 16 | 106 | 10 | 96 |
Гісторыя галасавання
[правіць | правіць зыходнік]Азербайджан даў балы:
Месца | Краіна | Бал |
---|---|---|
1 | Турцыя | 72 |
2 | Украіна | 63 |
3 | Грэцыя | 55 |
4 | Расія | 52 |
5 | Грузія | 40 |
Азербайджан атрымаў найбольшыя балы ад:
Месца | Краіна | Балы |
---|---|---|
1 | Турцыя | 72 |
2 | Расія | 69 |
3 | Украіна | 66 |
4 | Польшча | 59 |
5 | Малдова | 57 |
Правядзенне
[правіць | правіць зыходнік]Год | Месца | Пляцоўка | Вядучыя |
---|---|---|---|
2012 | Баку | Baku Crystal Hall | Лейла Аліева, Эльдар Гасымаў і Наргіз Бірк-Петерсен |
Каментатары
[правіць | правіць зыходнік]Год | Каментатар | Другі каментатар | Глашатай |
---|---|---|---|
2008 | Хуснія Махарамава | Іса Мелікаў | Лейла Аліева[1] |
2009 | Лейла Аліева | Хуснія Махарамава[2] | |
2010 | Хуснія Махарамава | - | Таміла Шырынава |
2011 | Лейла Аліева | Сафура Алізадэ[3][4] | |
2012 | Конул Арыфгізі | Салех Багіраў | |
2013 | |||
2014 | |||
2015 | |||
2016 |
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Флорас, Стэла. Azerbaijan: Elnur, Samir & Ruslana in Istanbul . ”ESCToday.com (7 мая 2008). Праверана 22 чэрвеня 2012.
- ↑ Мантэбела, Эдвард. Malta: Azerbaijani TV host is a jury member . ”ESCToday.com (8 лютага 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
- ↑ Шахт, Андрэас. The 2011 Eurovision Song Contest Grand Final! . ”Eurovision.tv (14 мая 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
- ↑ Роксбург, Гордан. Running order for the voting tonight . ”Eurovision.tv (26 мая 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.