Акопы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хутар
Акопы
На месцы былога фальварка Акопы
На месцы былога фальварка Акопы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Акопы на карце Беларусі ±
Акопы (Беларусь)
Акопы
Акопы (Мінская вобласць)
Акопы

Акопы — былы хутар у Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці), які знаходзіўся за 30 км на поўнач ад Мінска недалёка ад вёскі Харужынцы.

Хутар Акопы быў сядзібай маці і сясцёр Янкі Купалы, якую з 1911 года і да другой паловы 1920-х гадоў часта наведваў славуты беларускі пясняр. Сядзіба стала месцам найбольш плённага творчага натхнення Янкі Купалы. У 1992 годзе ў суседняй вёсцы Харужынцы быў адчынены філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прыгажосць і непаўторнасць Акопаў абумоўлены іх знаходжаннем на грэбені Беларускай грады (водападзел басейнаў Дняпра і Нёмана — Чорнага і Балтыйскага мораў). За 2—3 км на паўночны ўсход ад Акопаў месціцца вёска Харужынцы. На захад ад Акопаў — лясістыя пагоркі і забалочаныя даліны, над якімі ўзвышаецца Лысая гара[1]. За гэтымі мясцінамі здаўна замацавалася назва «Беларуская Швейцарыя»[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Акопы». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 33—34.
  2. Анатоль Кляшчук. Каб патрапіць у Акопы, рыхтуйце лыжы!. газета «Звязда». Праверана 9 красавіка 2020.