Перайсці да зместу

Аперацыя «Эламі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Эламі»
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Інтэрвенцыя ў Лівіі
Tornado GR4 атакуе лівійскі баявы карабель у марской базе Аль-Хумс, 20 мая 2011 г.
Tornado GR4 атакуе лівійскі баявы карабель у марской базе Аль-Хумс, 20 мая 2011 г.
Дата 19 сакавіка31 кастрычніка 2011
Месца Лівія
Вынік Ваенная перамога Вялікабрытаніі
Праціўнікі
 Вялікабрытанія Лівія
Камандуючыя
Вялікабрытанія Дэвід Кэмеран Муамар Кадафі
Сілы бакоў
Гл. ніжэй 30 000 чалавек[1]
Страты
21—35 байцоў SAS загінулі[2][3]
1 лётчык загінуў у аўтакатастрофе ў Італіі[4]
невядома
Агульныя страты
48 мірных грамадзян загінулі і 150 паранены[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя Эламі (англ.: Operation Ellamy) — ваенная аперацыя Узброеных сіл Вялікабрытаніі супраць Лівіі, якая праходзіла ў рамках замежнай інтэрвенцыі ў гэтую краіну. Удзел Вялікабрытаніі, як і астатніх краін НАТА, у лівійскім канфлікце быў абгрунтаваны імкненнем абараніць мірнае насельніцтва, не дапусціўшы новых ахвяр сярод яго. Таксама мэтай ставілася падтрымка паўстанцкіх сіл у барацьбе з урадам Кадафі. Уся інтэрвенцыя праходзіла з адабрэння ААН.

Задзейнічаныя сілы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Паветраная група: 6 самалётаў Panavia Tornado, 12 самалётаў Eurofighter Typhoon, 1 самалёт ДРЛА Boeing E-3 Sentry і 1 Raytheon Sentinel, 2 самалёты-дазапраўшчыкі Vickers VC10 і Lockheed TriStar (RAF), 2 верталёты Westland Lynx.
  • Марская група: фрэгат HMS Westminster (F237), фрэгат HMS Cumberland (F85), падлодка HMS Triumph (S93).
  • Базы: RAF Akrotiri, RAF Marham, RAF Lossiemouth, RAF Coningsby, RAF Fairford, RAF Lakenheath, RAF Mildenhall (апошнія тры выкарыстоўваліся амерыканскімі ВПС).
  • Іншыя сілы: 4 сакавіка 2011 года ў раёне горада Хандра (за 20 міль на захад ад Бенгазі) былі затрыманы 8 брытанскіх спецназаўцаў SAS, якія мелі пры сабе зброю і абсталяванне для шпіянажу[6]; пасля перамоваў, яны былі вывезены з краіны на борце карабля HMS «Humberland»[7]. Акрамя таго, па звестках The Daily Telegraph, яшчэ да пачатку бітвы за Трыпалі да наземнай аперацыі падключыўся SAS[8][9]. Брытанскія вайскоўцы і супрацоўнікі MI-6 дапамагалі лівійскім паўстанцам у планаванні і падрыхтоўцы штурму Трыпалі[10].
  • 19 сакавіка: брытанскія самалёты з авіябазы RAF Marham[11] і RAF Akrotiri[12] здзейснілі першыя ўдары па вайсковых урадавых аб’ектах у Лівіі. Адна з брытанскіх падлодак выпусціла некалькі ракет «Тамагаўк» па лівійскіх сістэмах СПА[13]. Была атакавана Місурата[14].
  • 20 сакавіка: брытанскія ВПС разам з амерыканскімі і французскімі сіламі здзейснілі шэраг авіябамбардзіровак такіх гарадоў, як Адждабія[15] і Бенгазі[16][17], знішчыўшы да 70 адзінак тэхнікі і разбіўшы адну танкавую калону.
  • 23 сакавіка: камандуючы ВПС Вялікабрытаніі Грэг Бэгвел заявіў, што ВПС Лівіі больш не існуюць як баяздольная арганізацыя. Неглядзячы на гэтае паведамленне, лівійская авіяцыя яшчэ працягвала выконваць баявыя задачы[18].
  • 24 сакавіка: ВМФ Вялікабрытаніі нанеслі ракетамі «Тамагаўк», запушчанымі з борта падлодкі HMS Triumph, удары па мэтам СПА Лівіі[19].
  • 25 сакавіка: два Tornado ВПС Вялікабрытаніі і знішчальнікі ВПС Францыі сумесна знішчылі 7 танкаў Т-72 кадафістаў блізу горада Адждабія.
  • 28 сакавіка: знішчальнікі Panavia Tornado ВПС Вялікабрытаніі знішчылі два лівійскіх танка і дзве бронемашыны каля Місураты. На працягу раніцы самалёты ВПС Вялікабрытаніі атакавалі склады з узбраеннем каля горада Себха на поўдні Лівіі[20].
  • 28 сакавіка: Вялікабрытанія далучылася да апперацыі «Саюзны абаронца».
  • 2 красавіка: ВПС Вялікабрытаніі знішчылі некалькі самалётаў на аэрадроме блізу Місураты і два танкі ў Сірце[21].
  • 3 красавіка: брытанскія Tornado знішчылі дзесяць бронемашын у раёне Сірта.
  • 4 красавіка: падчас чарговых бамбардзіровак Сірта брытанцы знішчылі адзін танк і некалькі зенітак.
  • 9 красавіка: Tornado знішчылі два танкі ў Адждабіі і пяць у Місураце[22].
  • 18 красавіка: брытанскія Tornado знішчылі пазіцыі артылерыі лаялістаў.
  • 12 мая: ля Місураты адбыўся першы бой ВМФ Брытаніі пасля Фалклендскай вайны. HMS Liverpool трапіў пад агонь берагавой батарэі, і ў выніку адказнага агню брытанцаў пазіцыі ўрадавай арміі былі знішчаны[23].
  • 19 мая: брытанскія ВПС атакавалі марскую базу блізу Місураты, знішчыўшы некалькі лодак[24].
  • 20 мая: брытанскія ВПС знішчылі некалькі пускавых установак у Трыпалі.
  • Лета: павялічылася актыўнасць ВМФ Вялікабрытаніі. Узмацнілася патруляванне вод Лівіі. Баявыя караблі здзейснілі серыю абстрэлаў узбярэжжа. Ваенна-марскія сілы былі задзейнічаны ў баях за Злітэн, дзе яны ажыццяўлялі падтрымку наступлення сухапутных сіл паўстанцаў.
  • 22 жніўня: група з 17 байцоў SAS уступіла ў бой з лівійскай арміяй у адным з раёнаў Трыпалі. Страціўшы некалькі чалавек параненымі і забітымі, брытанскія вайскоўцы вымушаны былі адступіць[25].
  • 31 кастрычніка: абвешчана аб завяршэнні ваеннай аперацыі НАТА і яго саюзнікаў на тэрыторыі Лівіі.
  1. http://www.aljazeera.com/blogs/africa/2011/03/18951.html Архівавана 10 жніўня 2018.
  2. Спецназ войск НАТО активно действует в Дамаске и Алеппо Архівавана 13 снежня 2018.
  3. Дорогой британский спецназ возвращается домой. Потери признаны «неприемлемыми»
  4. Airman killed in road accident in Italy Архівавана 25 ліпеня 2011 года.
  5. Gaddafi denounces foreign intervention. Al Jazeera English (20 сакавіка 2011). Праверана 20 March 2011.
  6. "Группа британского спецназа SAS со «шпионским» оборудованием захвачена в плен в Ливии". Газета.Ru. Праверана 2018-06-30.
  7. "Британский спецназ, плененный ранее в Ливии, покинул страну; Лондон готовит ещё одну «группу дипломатов»". Газета.Ru. Праверана 2018-06-30.
  8. К поискам М.Каддафи подключился спецназ Её Величества Архівавана 13 снежня 2011. // "РБК" от 25 августа 2011
  9. Harding, Thomas (2011-08-24). "Libya: SAS leads hunt for Gaddafi". telegraph.co.uk [брытанская англійская]. 0307-1235. Праверана 2018-06-30.
  10. "The Telegraph: британские военные помогали ливийским повстанцам в подготовке штурма Триполи". Газета.Ru. Праверана 2018-06-30.
  11. "TARGET LIBYA: RAF reveals Marham jets' 3,000-mile mission, as aircraft prepare to deploy to Italy", edp24.co.uk, 20 March 2011, Архівавана з арыгінала 27 верасня 2016, Праверана 9 кастрычніка 2019
  12. Libya update. Ministry of Defence (20 сакавіка 2011).
  13. "Британская подлодка выпускает ракеты "Томагавк" по ливийским системам ПВО - Минобороны". РИА Новости(руск.). 20110320T0130+0300Z. Праверана 2018-06-30. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  14. "U.S., British ships launch Operation Odyssey Dawn". CBS News. 19 March 2011.
  15. Military Operations | RAF Tornados attack Libyan armoured vehicles. UK Ministry of Defence (20 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2012. Праверана 25 March 2011.
  16. Gadhafi vows 'long war' after US, allies strike Libyan targets from air and sea(недаступная спасылка). StarTribune.com. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2011. Праверана 20 сакавіка 2011.
  17. "Remains of Gaddafi's force smolders near Benghazi". Reuters. 20 March 2011. Архівавана з арыгінала 22 сакавіка 2011. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  18. "Libya air force 'unable to fight'". BBC News [брытанская англійская]. 2011-03-23. Праверана 2018-06-30.
  19. "British submarine launches further strikes on Libyan air defence systems". GOV.UK(англ.). Праверана 2018-06-30.
  20. March 28th Updates(недаступная спасылка). LibyaFeb17.com (28 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
  21. PM Visits RAF Crews Deployed on Operations. Ministry of Defence (5 красавіка 2011). Праверана 5 April 2011.
  22. "Libya: RAF Tornados destroy seven Libyan tanks". BBC News Online. 9 April 2011. Архівавана з арыгінала 9 красавіка 2011. Праверана 9 April 2011.
  23. Reporting from the Fleet Архівавана 16 кастрычніка 2017.. Navy News (7 November 2011). Retrieved on 16 August 2013.
  24. RAF Strikes Gaddafi's Navy. Ministry of Defence (20 мая 2011). Праверана 29 May 2011.
  25. По данным из Триполи, серьезные потери понесла здесь группа британского спецназа