Бітва за Бенгазі (2014)
Бітва за Бенгазі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) | |||
Дата | 16 мая — 29 ліпеня 2014 года | ||
Месца | Бенгазі | ||
Вынік | перамога ісламістаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва за Бенгазі — бітва лівійскай грамадзянскай вайны, што праходзіла з мая па ліпень 2014 года паміж Саветамі шуры рэвалюцыянераў Бенгазі (пры падтрымцы групоўкі LROR і брыгады апалчэння Місурата) і Лівійскай нацыянальнай арміяй генерала Хафтара. Савет Шуры рэвалюцыянераў Бенгазі разам з Ансарам аль-Шарыям былі прызнаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, Турцыяй, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Вялікабрытаніяй і ЗША тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]Ваенныя дзеянні пачаліся раніцай у пятніцу 16 мая 2014 года, калі сілы генерала Хафтара напалі на базы ісламісцкіх груповак Бенгазі. У штурме ўдзельнічалі верталёты, самалёты і наземныя войскі, загінулі па меншай меры 70 і былі паранены па меншай меры 250 удзельнікаў аперацыі. Хафтар абвясціў сваёй задачай вызваленне горада ад экстрэмістаў[1][2].
Гэтая аперацыя, якая атрымала кодавую назву «Годнасць», пачалася, калі сілы Хафтара атакавалі падраздзяленні брыгады пакутнікаў 17 лютага, брыгаду №1 Лівійскага шчыта (таксама вядомая як брыгада «Дэраа №1») і Ансар аль-Шарыя. Баі былі ў асноўным абмежаваны паўднёва-заходнімі раёнамі Бенгазі Хавары і Сідзі-Ферэй. У прыватнасці, баявыя дзеянні былі засяроджаны на раёне паміж пунктам пропуску паўднёва-заходняй брамы і цэментавым заводам; вобласць, кантраляваная Ансарам аль-Шарыя. Пра жорскія баі таксама паведамлялася ў раёне порта паміж марской пяхотай і брыгадамі Лівійскага шчыта 1 (Deraa № 1)[3].
29 ліпеня Савет Шуры, у тым ліку Ансар аль-Шарыя, захапіў ваенную базу ў Бенгазі, якая служыла штабам брыгады спецназа Сайка (Сайга); падраздзяленне, якое падтрымлівала фельдмаршала Халіфа Хафтара[4]. Афіцэр спецназа Фадэль Аль-Хасі заявіў, што атрад пакінуў базу, у якую ўваходзілі як лагер 36 у раёне Бу Атні, так і школа спецназа, якая была абстраляна. Бой за базу суправаджаўся выкарыстаннем ракет і баявых самалётаў, падчас чаго атрады Хафтара страцілі забітымі 30 чалавек. Падчас баёў адзін МіГ урэзаўся ў адвал зямлі ў Кувэйфіі (пілоту ўдалося катапультавацца). Прэс-сакратар Махамед Хеджазі заявіў, што самалёт пацярпеў тэхнічную няспраўнасць, і настойваў на тым, што яго не збівалі[5][6]. Спачатку «Сайка» адмаўляла страту базы, але да другой паловы 29-га яе камандзір Вані Бухамад прызнаў гэта[7].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падзення Бенгазі перад ісламістамі пачаліся баі за аэрапорт Беніна.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jomana Karadsheh and Ben Brumfield (20 Травень 2014). "Libya announces elections: Will it help calm the violence?". CNN. Архівавана з арыгінала 24 Травень 2014. Праверана 23 Травень 2014.
- ↑ Jomana Karadsheh and Ashley Fantz (19 Травень 2014). "Turmoil in Libya: Fighting sweeps across Tripoli following violence in Benghazi". CNN. Архівавана з арыгінала 24 Травень 2014. Праверана 23 Травень 2014.
- ↑ Aimen Majeed and Moutaz Ahmed (16 Травень 2014). "Hafter launches Benghazi attack on Islamists". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 26 Травень 2014. Праверана 23 Травень 2014.
- ↑ Islamists seize key Benghazi army base . Australian Associated Press. Special Broadcasting Service (30 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 July 2014. Праверана August 1, 2014.
- ↑ Al-Warfalli, Ayman. Libyan militants overrun Benghazi special forces base as chaos deepens . Reuters Africa (29 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 August 2014. Праверана August 1, 2014.
- ↑ Benghazi army base falls to Ansar al-Sharia . Magharebia (30 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 August 2014. Праверана August 1, 2014.
- ↑ "Saiqa forced to abandon Benghazi headquarters to Ansar". Libya Herald. 29 Ліпень 2014. Архівавана з арыгінала 8 Жнівень 2014. Праверана 1 Жнівень 2014.