Перайсці да зместу

Валерый Фёдаравіч Грышкавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Фёдаравіч Грышкавец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 снежня 1953(1953-12-23) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, пісьменнік
Гады творчасці з 1969
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Валерый Фёдаравіч Грышкавец (нар. 23 снежня 1953, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, эсэіст, крытык і перакладчык.

Нарадзіўся ў Пінску. Пасля заканчэння васьмігодкі працаваў на прадпрыемствах Пінска, вінаградарам у Крыме, геолагам у Іркуцкай вобласці, на будоўлях Бураціі і Літвы, карэспандэнтам і загадчыкам аддзела ў газеце «Полесская правда» (1976—1991, з перапынкамі).

Служыў у Савецкай Арміі (1973—1975). Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (не закончыў) і на Вышэйшых літаратурных курсах пры Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве (1993—1997). У 1993—2004 гадах жыў і працаваў у Маскве.

Друкуецца з 1968 года. Выступае ў друку як паэт, эсэіст, крытык і перакладчык з беларускай, украінскай, польскай і балгарскай моў.

Вершы, эсэ, артыкулы аб літаратуры, літаратарах і пераклады Валерыя Грышкаўца, пачынаючы з 1971 года, друкуюцца ў часопісах «Нёман», «Рабочая смена», «Родник», «Наш современник», «Дружба народов», «Москва», «Новая Россия», «Русское возрождение» (Нью-Ёрк), «Московский вестник», «Смена», «Юность», «Всемирная литература», «Беларуская думка»; у альманахах «Истоки», «Дзень паэзіі», «Братина», «Берасцейскія карані»; у анталогіях «Современное русское зарубежье» і «Белорусская поэзия. Из века в век»; у газетах «Литература», «Завтра», «Литературная газета», «Литературная Россия», «Книжное обозрение», «Літаратура і мастацтва» і іншых выданнях.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1992), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006) і Саюза пісьменнікаў Расіі (1996).

Член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011).

З 2004 года зноў жыве ў Пінску. Працуе ўласным карэспандэнтам брэсцкай абласной газеты «Заря».

Аўтар кніг:

  • «Время отправления» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1981).
  • «Круг аистиный» (Минск, «Мастацкая літаратура», 1991).
  • «Белые мосты»: стихи, рассказы, эссе, статьи, заметки (Пінск, «Пинская региональная типография», 2004).
  • «Я из тех…» (Мінск, «Харвест», 2012).
  • «Как на духу!..» (Мінск, «Выдавецкі дом „Звязда“», 2016).

Публікацыі ў літаратурных зборніках:

  • «Берасцейскія карані» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 1993 і 1998).
  • «Современное русское зарубежье. Антология» (Масква, выдавецтва «Академика», 2010, Т. 1, кніга 4).
  • «Белорусская поэзия. Из века в век»: антология (Масква, «Икар», 2007).
  • «Па праву жывога»: вершы (Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2014).
  • «Белой Вежи свет»: поэзия Брестчины (Брэст, «Академия», 2005).
  • «Белой Вежи свет»: дополн. (Мінск, «Літаратура і мастацтва», 2010).
  • Рышард Капустинский «Возвращение»: стихи с польского языка (Мінск, «Літаратура і мастацтва», 2007).
  • Часопіс «СЛОВО» № 5-6 за 1997 год (Москва, в переводе В. Гришковца) апублікаваў містычную паэму і каментарый да яе балгарскага паэта Мікалая Парушава «Онегин путешествует…».

Лаўрэат літаратурных прэмій часопісаў «Нёман» (1991), «Москва» (1997), «Беларуская думка» (2005), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Андрэя Платонава (Масква, 1998), «Золотое перо России» (2003), незалежнай літаратурнай прэміі «Пуд мёда» (2004).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2007).

Лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты Купідон» (2011).

Узнагароджаны медалём «За вялікі ўклад у літаратуру» (2014) і медалём Францыска Скарыны (2015).

  • «Попытка автопортрета»: газета «МЯСЦОВЫ ЧАС» (24.12.2003).
  • «Возводим храмы, строим агрогородки»: газета «ЗАРЯ» (19.11.2005).
  • «Дом полный света»: часопіс «БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА» (№ 3, 2006).
  • «Ивановщина — колыбель Достоевских»: газета «ЗАРЯ» (10.10.2006).
  • «Горькая радость памяти»: «ПОЛЕССКАЯ ПРАВДА» (07.05.2007).
  • «Пачынаецца ўсё з любові» на аднайменную кнігу Я. Янішчыц, газета «Заря» (25.11.2008), часопіс «РАБОЧАЯ СМЕНА» (Москва).
  • Рэцэнзія «Мой паратунак — слова»: на кнігу «Кроплі» Марыі Кобец, часопіс «НЁМАН» (№ 2, 2012).
  • «Путь к себе»: на кнігу В. Бычкоўскага «Следы по кругу», часопіс «НЁМАН» (№ 8, 2016).
  • «Злавіць няўлоўнае, зразумець невыказанае, ці Свет паэтычнай фантазіі Алены Ігнацюк»: на кнігу «Будзе ўсё наадварот» А. Ігнацюк, «Заря» (№ 30, 16.03.2017).
  • «Три эссе»: часопіс «НЁМАН» (№ 12, 2013).
  • «Не пропаду я…»: пра М. Рудкоўскага, часопіс «НЁМАН» (№ 4, 2016).
  • Часопіс «НЁМАН»: Рышард Капустинский «Попытка поймать неуловимое» (№ 8, 2007). «Одиночество в хаосе мегаполиса». Фрагменты дневника (№ 2, 2010; № 12, 2010). «Сближал народы и культуры» (№ 3, 2012). «Мера жита — мера слова: жизнь!» (№ 1, 2013). «Живёт на селе подвижник» (№ 12, 2014). «Всепобеждающая сила любви» (№ 10, 2015). «Трагедия провинциального романтика»: пра М. Самуйліка (№ 10, 2016). «Ощущение чуда: стихографика…» (№ 4, 2017). «Опереться на книжную полку…» (№ 6, 2017).
  • Сайт ГА «САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ»: «И возродился в Бобровичах храм» (17.09.2016).
  • Газета «СОЮЗНОЕ СЛОВО»: «Возродился храм Божий в Бобровичах» (17.09.2016).
  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
  • «Беларускія пісьменнікі»: «Бібліяграфічны слоўнік», Т. 6. пад рэдакцыяй Мальдзіса (Мінск, «БелЭн» 1992—1995).
  • «Беларуская Энцыклапедыя»: 18 т. — Т. 5 (Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя», 1997).
  • Кніга «Памяць»: гісторыка-дакументальная хроніка Пінскага раёна (Мінск, «БЕЛТА», 1998).
  • «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008).
  • «Пуд мёда за строки поэзии»: пра лаўрэата мядовай прэміі на Брэстчыне, П. Куніцкі, газета «Комсомольская правда» (28.10.2004).
  • «Лунная флейта» пинских авторов": песня Алега Венгера і Валерыя Грышкаўца, газета «Пінскі веснік» (23.09.2005).
  • "Наш автор — «Лауреат года» журнала «Беларуская думка»: І. Захараў, газета «Пінскі веснік» (03.02.2006).
  • «Сердца увеличенный портрет»: пра паэзію, Ю. Сапажкоў, часопіс «Нёман» (№ 7, 2006).
  • «О пережитом»: аб фрагментах дзённіка В. Грышкаўца «Одиночество в хаосе мегаполиса», Г. Томашевич, газета «Заря» (28.12.2010).
  • «Сувязны літаратур»: В. Бурдыка, газета «Народная трыбуна» (№ 11, 13.03.2015).
  • «По „Белым мостам“ Валерия Гришковца»: рэцэнзія, Л. Бунеева, газета «Вечерний Брест» (06.10.2004).
  • "О «Белых мостах»: рэцэнзія на аднайменную кнігу, Л. Галубовіч, газета «ЛіМ» (№ 50, 29.12.2004).
  • «О „Белых мостах“ замолвим слово»: Н. Васілеўскі, газета «Полесская правда» (06.10.2004).
  • «Белые мосты» — надежды дороги": аб прэзентацыі кнігі «Белые мосты», А. Мірчук, газета «Пінскі веснік» (08.10.2004).
  • «Я до сих пор стою на раздорожье»: рэцэнзія на кнігу «Белые мосты», Ю. Саўчанка, часопіс «Нёман» (№ 7, 2005).
  • «Честный поэт»: на кнігу «Я из тех…», Б. Петухоў, часопіс «Наш современник» (№ 7, 2013).
  • «…Лети, душа моя, до края…»: Ю. Саўчанка на кнігу «Как на духу!», часопіс «Нёман» (№ 11, 2016).